2 траўня 2024, Чацвер, 12:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Грамадства павінна рэагаваць на такія выпадкі, як скасаванне спаткання для Змітра Паліенкі»

1
«Грамадства павінна рэагаваць на такія выпадкі, як скасаванне спаткання для Змітра Паліенкі»
ЗМІЦЕР ПАЛІЕНКА
ФОТА: SPRING96.ORG

На палітвязня спрабуюць ціснуць перад выхадам на волю.

Аляксандр Паліенка, бацька палітвязня Змітра Паліенкі, 25 верасня збіраўся на доўгатэрміновае спатканне з сынам, але яго скасавалі.

«24 кастрычніка Зміцер павінен выйсці на свабоду, але цяпер адбываюцца нейкія незразумелыя рэчы», - распавёў Аляксандр Мікалаевіч сайту palitviazni.info.

«Я павінен быў ехаць на спатканне яшчэ ў пачатку гэтага месяца, але падчас тэлефоннай размовы сын сказаў, што нешта там не складваецца, - кажа Аляксандр Мікалаевіч. - Таму разважыў, што прыеду 25 верасня на доўгатэрміновае спатканне, акурат за месяц да вызвалення Змітра».

Як высветлілася пазней, гэта спатканне таксама не адбудзецца, пра што паведаміла знаёмая Змітра Паліенкі Марына Насенка.

«Зміцер павінен выходзіць 24 кастрычніка, - напісала яна на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках. - Да гэтага ў яго было запланаванае спатканне з ягоным бацькам на 25 верасня. Але днямі адміністрацыя калонія зрабіла ў яго рэчах агляд: забралі ўсе лісты, паштоўкі і асадкі, лісты, якія ён хацеў дасылаць днямі сам, у тым ліку запісы з нумарамі тэлефонаў родных».

Са слоў Марыны Насенкі, на падставе таго, што гэтыя рэчы «не адпавядаюць спісу», яму скасавалі спатканне з бацькам. Адпаведна Зміцер не зможа атрымаць і перадачу, якую яму сябры сабралі разам з бацькам.

«За месяц да вызвалення спрабуюць максімальна ціснуць на зняволенага ў рамках «дазволенага», пакуль ёсць магчымасць, - дадае Марына Насенка. - Мы мяркуем, грамадства не павінна ігнараваць такія выпадкі...»

Зміцер Паліенка - сацыяльны актывіст з Менска. Падставай для крымінальнага пераследу стаў ягоны ўдзел у мірным сходзе «Крытычная маса», які праходзіў 29 красавіка 2016 года ў Менску і быў перапынены міліцыяй.

12 кастрычніка 2016 году судом Цэнтральнага раёна г. Менска прызнаны вінаватым ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў) і часткай 2 артыкула 343 КК (выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару ). Судом, Зміцер Паліенка быў прысуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады.

7 красавіка 2017 году судом Заводскага раёна г. Менска разгледжанае прадстаўленне органа, які ажыццяўляе кантроль за паводзінамі асуджанага (хутчэй за ўсё, УУС Заводскага раёна), і скасаваная адтэрміноўка выканання пакарання. У сувязі з гэтым, без права на абскарджанне, актывіст падлягае накіраванне ў выпраўленчую калонію для адбыцця пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 1,5 года (з улікам часу утрымання пад вартай да суда ў 2016 годзе).

Змітру Паліенку можна дасылаць лісты падтрымкі на адрас: 213800 Магілёўская вобласць, г. Бабруйск, вул.Сікорскага, 1. ВК-2, атрад №9.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках