2 траўня 2024, Чацвер, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяржант з Печаў: У КДБ усе паказанні былі пад дыктоўку

21
Сяржант з Печаў: У КДБ усе паказанні былі пад дыктоўку
ФОТА: TUT.BY

У гучным працэсе паводле справы Коржыча абвешчаны перапынак да 8 кастрычніка.

Следчы камітэт Беларусі «правядзе праверку паказанняў» абвінавачаных паводле «справы Коржыча» аб тым, што іх збівалі ў КДБ. У гучным працэсе абвешчаны перапынак да 8 кастрычніка. З такой прапановай выступіў пракурор, і суддзя яго падтрымаў, паведамляе «Еўрарадыё».

Адзін з абвінавачаных сяржантаў Яўген Бараноўскі заявіў у судзе, што ранейшыя свае паказанні не пацвярджае: «На мяне ціснулі супрацоўнікі КДБ... У КДБ усе паказанні былі пад дыктоўку». З ягоных слоў, яму пагражалі. «У прыбіральню дагэтуль з крывёй хаджу», - сказаў абвінавачаны.

Нагадаем, у Менску прадаўжаецца гучны судовы працэс паводле крымінальнай справы аб гібелі ў навучальным цэнтры ў Печах 21-гадовага жаўнера тэрміновай службы Аляксандра Коржыча. Абвінавачванне выстаўленае тром сяржантам: Яўгену Бараноўскаму, Ягору Скуратовічу і Антону Вяжэвічу. Іх дапытвалі 11-14 верасня. У панядзелак дапыталі шарагоўцаў Віталя Міцкевіча і Вадзіма Саўко, удзельнікаў следчага эксперыменту. Маці Коржыча заўважыла, што паказанні хлопцаў супярэчаць іншым матэрыялам справы.

Цела Аляксандра Коржыча знайшлі ў падвале медыцынскай роты вайсковай часткі 3 кастрычніка 2017 года. Ён правісеў у пятлі тыдзень. У жаўнера былі звязаныя ногі, а на галаву надзетая майка. Расследаванне гучнай справы доўжыўся паўгода. У красавіку 2018 года Следчы камітэт паведаміў, што Коржыча давялі да самагубства таварышы па службе. Маці жаўнера ў гэтую версію не верыць.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках