2 траўня 2024, Чацвер, 12:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнты Польшчы і ЗША абмяркуюць вайсковае супрацоўніцтва і энэргетыку

Прэзідэнты Польшчы і ЗША абмяркуюць вайсковае супрацоўніцтва і энэргетыку
Фота: Krzysztof Sitkowski/KPRP

Сустрэча павінна скончыцца падпісаннем амерыканска-польскай дэкларацыі аб стратэгічным партнёрстве.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ўпершыню выправіцца з візітам у Белы дом. Тэмы абмеркавання лідара Польшчы і прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - гэта, перш за ўсё, вайсковае супрацоўніцтва і энэргетыка, паведамляе «Радыё Польшча».

Сустрэча прэзідэнтаў павінна скончыцца падпісаннем амерыканска-польскай дэкларацыі аб стратэгічным партнёрстве абедзвюх краін. Дзесяць гадоў таму назад ЗША і Польшча ўжо падпісвалі такі дакумент. Кіраўнік канцылярыі прэзідэнта Кшыштаф Шчэрскі анансаваў, што ў дэкларацыі павінны быць пашыраныя ўмовы вайсковага супрацоўніцтва, а таксама супрацоўніцтва ў энэргетычнай сферы.

«Супольная пазіцыя што да станоўчага элемента - інфраструктурных інвестыцый і гандлю ў галіне энэргетычных рэсурсаў паміж Польшчай і ЗША, і супольныя інвестыцыі ў энэргетычную інфраструктуру, а таксама супольнае процідзеянне ініцыятывам, якія разбіваюць і знішчаюць адкрыты рынак еўрапейскага газу. Адной з такіх ініцыятыў з'яўляецца, напрыклад, «Паўночны струмень-2», - заявіў Кшыштаф Шчэрскі.

Мяркуецца, што падчас сустрэчы прэзідэнты Польшчы і ЗША таксама абмяркуюць увядзенне новых санкцый супраць Ірана, а таксама ядзернае пагадненне з Тэгеранам, якое Амерыка скасавала некалькі месяцаў таму назад.

У той жа час адзначаецца, што Анджэй Дуда і Дональд Трамп не будуць абмяркоўваць тэму касавання візаў у ЗША для палякаў.

Першыя лэдзі Агата Корнхаўзер-Дуда і Мелані Трамп таксама правядуць асобную сустрэчу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках