2 траўня 2024, Чацвер, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джэк Ма: Гандлёвая вайна паміж ЗША і Кітаем можа прадоўжыцца 20 гадоў

2
Джэк Ма: Гандлёвая вайна паміж ЗША і Кітаем можа прадоўжыцца 20 гадоў

Кітайскія кампаніі вымушаныя будуць пераводзіць прадпрыемствы за мяжу.

Заснавальнік Alibaba Group Джэк Ма падчас канферэнцыі інвестараў карпарацыі заявіў, што гандлёвая вайна паміж ЗША і Кітаем можа зацягнуцца на два дзесяцігоддзі, паведамляе РБК са спасылкай на Reuters.

Джэк Ма адзначыў, што напружанасць паміж краінамі ў гандлі, хутчэй за ўсё, неўзабаве адаб'ецца на буйных кітайскіх кампаніях. Каб не плаціць гандлёвыя падаткі ЗША, яны будуць вымушаныя перавесці сваю вытворчасць у іншыя краіны.

«Вы можаце выйграць бітву, але вы саступіце ў вайне, - падкрэсліў мільярдэр на сустрэчы з акцыянерамі ў Ханчжоў. - У сярэднетэрміновай перспектыве многія кітайскія кампаніі пяройдуць у іншыя краіны».

З ягоных слоў, нават калі Дональд Трамп сыдзе ў адстаўку і да ўлады ў ЗША прыйдзе новы прэзідэнт, ён усё адно прадоўжыць распачатую Трампам палітыку ў дачыненні да Кітая, бо абедзве краіны вядуць барацьбу за глабальную перавагу. «Нам патрэбныя новыя правілы гандлю, нам неабходна абнавіць СГА», - растлумачыў ён.

Кітаю трэба ўзмацніць сваю эканоміку, для таго каб перанесці мадэль сваіх гандлёвых стасункаў з ЗША ў рэгіёны Афрыкі ды Паўднёва-Усходняй Азіі. «У кароткатэрміновай перспектыве бізнэс-супольнасці ў Кітаі, ЗША і Еўропе патрапяць у бяду. <...> Гэта будзе доўжыцца шмат гадоў. Калі вы хочаце атрымаць развязанне ў кароткатэрміновай перспектыве, то яго няма», - мяркуе Ма.

З гэтай заявай ён выступіў пасля таго, як Кітай паабяцаў адказаць ЗША, калі яны ўвядуць дадатковыя гандлёвыя падаткі на тавары сумарным коштам $200 млрд. Са слоў Джэка Ма, Alibaba Group гэтак жа, як і іншыя кампаніі, будзе залежаць ад росту напружанасці паміж дзвюма краінамі, але разам з гэтым адзначыў, што гандлёвая напружанасць адкрые беспрэцэдэнтныя магчымасці для кітайскіх кампаній, якія могуць гэтым скарыстацца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках