2 траўня 2024, Чацвер, 9:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус напісаў кнігу пра тое, як стварыў хэдж-фонд на $7,3 мільярда

2
Беларус напісаў кнігу пра тое, як стварыў хэдж-фонд на $7,3 мільярда
ІГАР ТУЛЬЧЫНСКІ
ФОТА: DAVID PAUL MORRIS/BLOOMBERG

Ігар Тульчынскі кіруе больш чым 700 супрацоўнікамі.

Агенцтва Bloomberg (пераклад - belmir.by) паведаміла аб выхадзе да друку кнігі «Няправіла: Чалавек, машына і шлях да заваёвы рынкаў», аўтар якой - ураджэнец Беларусі Ігар Тульчынскі.

У 10 гадоў ён пераехаў разам з бацькамі ў ЗША, а цяпер, у 52 гады, кіруе WorldQuant LLC - квантавым хэдж-фондам з партфелем 7,3 млрд даляраў і больш чым 700 супрацоўнікамі.

У кнізе Тульчынскі распавядае пра тое, як яму ўдалося пабудаваць такі бізнэс. Бо перш чым дамагчыся поспеху, Ігару давялося перажыць нялёгкія гады.

Ён змяніў мноства работ і месцаў жыхарства. У юнацтве, напрыклад, кватараваў у поўным прусакоў гатэлі на Манхэтэне, мыў посуд у рэстарацыі.

Кіраўнік хэдж-фонду распавёў Bloomberg, што гэтыя раннія гады навучылі яго рызыкаваць і заставацца аптымістам, таму што мала знойдзецца рэчаў больш рызыкоўных, чым эміграцыя з былога СССР.

- Гэты досвед таксама даў разуменне, што не ўсё так добра ці так дрэнна, як здаецца з самага пачатку, - зазначыў Тульчынскі.

З ягоных слоў, цяжкасці давялося пераадольваць у раннім узросце, і гэта развіла ў ім унутраную сілу, шырокі погляд на жыццё, уменне рассоўваць межы і жыць у нявызначанасці.

Акрамя таго, Ігар распавёў пра ўрок, які даў яму ягоны бацька - прафесійны музыка, які стаў выдатным майстрам скрыпак:

- Ніколі не спыняцца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках