2 траўня 2024, Чацвер, 7:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Аршанцы будуць надта абураныя такімі зменамі ўладаў»

1
«Аршанцы будуць надта абураныя такімі зменамі ўладаў»

Улады Воршы не выканалі ў тэрмін сваё абяцанне.

Кіраўніцтва Воршы не выканала ў тэрмін сваё абяцанне да 17 верасня ўсталяваць на Кабыляцкай гары таблічку з надпісам «Памяці ахвяр палітычных рэпрэсій», піша «Белсат».

Больш за тое, было абвешчана аб новым тэксце на будучай шыльдзе. Цяпер гарадскія ўлады плануюць абмежавацца нейтральнай «Месца памяці і смутку».

У асабістых гутарках са сваякамі рэпрэсаваных адміністрацыя ўспамінае розныя даты ўсталявання шыльды - 25 або 30 верасня.

Магчыма, такая затрымка звязаная з перастаноўкамі ў кіраўніцтве горада. Бо першапачатковае абяцанне даваў былы старшыня Аршанскага райвыканкама Аляксандр Пазняк, якога ў жніўні на пасадзе змяніў Ігар Ісачанка.

«За гэтай уладай мы не можам нічога дамагчыся. Але яны цяпер хоць бы прызнаюць гэта месца, хоць і стараюцца не ўзгадваць падрабязнасці трагічнага мінулага. А ўжо нашы ўласнаручныя помнікі на Кабыляцкай гары будуць казаць, чаму менавіта гэтае месца ўважаецца за месца смутку», - распавяла Ларыса Арэшына, унучка расстралянага ў Воршы Івана Гіля.

Сваякі расстраляных не збіраюцца спыняцца на дасягнутым і яшчэ паспрабуюць абараніць свой варыянт шыльды.

«Новы тэкст шыльды ні з кім не ўзгадняўся і з намі не абмяркоўвалася, - сцвярджае Ігар Станкевіч, сваяк чатырох расстраляных. - Мы прапаноўвалі зусім іншы варыянт - «Памяці ахвяр палітычных рэпрэсій». Баюся, што аршанская супольнасць будзе вельмі абураная такімі зменамі».

Кабыляцкая гара - адно з месцаў сталінскіх рэпрэсіяў пад Воршай і другое афіцыйна прызнанае ў Беларусі (пасля Курапатаў). Яшчэ ў 1982 годзе падчас будаўніцтва чыгункі ва ўрочышчы былі знойдзеныя парэшткі 50 расстраляных.

У пачатку 90-х мясцовыя ўлады ўсталявалі на месцы расстрэлаў памятны знак у выглядзе вялізнага гранітнага валуна з шыльдай. Памятную дошку неаднаразова кралі, і цяпер ад яе засталіся толькі сляды на валуне.

На думку даследчыкаў, у гэтым месцы былі расстраляныя ад 300 да 5000 чалавек.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках