2 траўня 2024, Чацвер, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісія прадставіла першыя ідэі аб рэформе СГА

Еўракамісія прадставіла першыя ідэі аб рэформе СГА

Ідэі Еўракамісіі аб мадэрнізацыі СГА тычацца трох ключавых абсягоў.

Еўрапейская камісія прадставіла першы набор ідэй аб мадэрнізацыі Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

Падыход ЕЗ да рэформы СГА выкладзены ў апублікаваным у аўторак дакуменце і будзе прадстаўлены партнёрам еўрапейцаў у Жэневе 20 верасня падчас сустрэчы аб гэтым пытанні, паведамляе eurointegration.com са спасылкай на сайт Еўракамісіі.

Прадстаўляючы дакумент, камісар у пытаннях гандлю Сесілія Мальмстрэм адзначыла, што Сусветная гандлёвая арганізацыя не змагла адэкватна адаптавацца да зменлівай глабальнай эканомікі.

"Свет змяніўся, аднак СГА - не. Цяпер самы час зрабіць так, каб сістэма магла развязваць праблемы сучаснай сусветнай эканомікі і зноў працаваць для ўсіх. І ЕЗ павінен адыгрываць у гэтым вядучую ролю", - адзначыла яна.

Ідэі Еўракамісіі аб мадэрнізацыі СГА датычацца трох ключавых абласцей: абнаўленне зводу правілаў аб міжнародным гандлі, якія б ахоплівалі сучасную сусветную эканоміку, узмацненне маніторынгавай ролі СГА і пераадоленне непазбежнага "тупіка" ў сістэме ўрэгулявання спрэчак СГА.

Адзначаецца, што ЕЗ працягне абмеркаванне гэтых ідэй з рознымі партнёрамі з СГА найбліжэйшыя тыдні з мэтай падрыхтоўкі канкрэтных прапаноў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках