2 траўня 2024, Чацвер, 11:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцэ-спікер Сэнату Польшчы: ЗША могуць спыніць будаўніцтва «Паўночнага струменю-2»

2
Віцэ-спікер Сэнату Польшчы: ЗША могуць спыніць будаўніцтва «Паўночнага струменю-2»
ФОТА: SERGEY GUNEEV

Адам Бялян адзначыў, што Польшча і краіны Усходняй Еўропы могуць у гэтым пытанні разлічваць толькі на Вашынгтон.

Віцэ-спікер Сэнату Адам Бялян адзначае, што толькі амерыканскія санкцыі могуць спыніць будаўніцтва газаправода «Паўночны струмень-2», паведамляе «Радыё Польшча».

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда сустрэнецца з прэзідэнтам ЗША Дональд Трампам у аўторак, 18 верасня. Адной з тэмаў перамоў можа быць пытанне энэргетычнай бяспекі.

Як адзначае Адам Бялян, Польшча і краіны Усходняй Еўропы могуць у гэтым пытанні разлічваць толькі на Вашынгтон.

«Апошнім варыянтам з'яўляюцца амерыканскія санкцыі. Я не думаю, што Данія зможа супраціўляцца вялізнаму ціску Нямеччыны даўжэй за некалькі месяцаў. Напраўду, канчатковая пастанова будзе за амерыканскімі ўладамі. Прашу звярнуць увагу на тое, як шмат санкцый адміністрацыя Дональда Трампа ўвяла супраць Расеі цягам паўтара года. Здаецца, у ЗША не было такой смеласці ў дачыненні да Расеі з часоў прэзідэнта Рональда Рэйгана», - кажа Адам Бялян.

Пасля візіту ў Белы дом прэзідэнт Анджэй Дуда адправіцца ў Сэнат і сустрэнецца з кангрэсмэнамі. Затым ён ускладзе кветкі на магілу Яна Карскага і на самых вядомых у ЗША вайсковых могілках у Арлінгтоне. Там пахаваныя жаўнеры, якія загінулі ў баях на франтах ва ўсім свеце, у тым ліку ў Афганістане і ў Іраку, дзе яны змагаліся разам з польскімі салдатамі.

Апошнім пунктам візіту Анджэя Дуды ў ЗША будзе мерапрыемства з нагоды 100-годдзя здабыцця Польшчай незалежнасці. Яно будзе арганізаванае ў рэзідэнцыі польскага амбасадара ў Вашынгтоне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках