3 траўня 2024, Пятніца, 5:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафзвяз РЭП стаў на абарону падманутых гомельскім раённым спажывецкім таварыствам прадаўцоў

5
Прафзвяз РЭП стаў на абарону падманутых гомельскім раённым спажывецкім таварыствам прадаўцоў

Прадаўцы патрабуюць вярнуць ім маёмасць.

Суд Савецкага раёна Гомеля пачаў разгляд пазову былых работніц сельскай крамы ў вёсцы Цагельня гомельскага РСТ Галіны Анохавай і Марыны Марынчынай аб вяртанні узятых у крэдыт лядоўняў і тэлевізара, якімі тых вымусілі разлічыцца за выяўленую нястачу, піша гомельская «Вясна».

Такім чынам працадаўца надумаў кампенсаваць буйную «нястачу» на BYN 5 100. Дзяўчаты адпрацавалі ў краме ўсяго па тры месяцы. У судзе высветлілася, што узятую ў крэдыт працаўніцамі бытавую тэхніку наймальнік ужо прадаў і падаў разлік, згодна з якім ён нічога ім не вінны.

Інтарэсы пазоўніц у судзе прадстаўляе прававы інспектар працы незалежнага прафсаюза РЭП Леанід Судаленка.

- Мы просім спагнаць з РСТ не толькі канчатковы разлік пры звальненні, але і паставілі перад судом пытанне аб вяртанні лядоўняў і тэлевізара з чужога незаконнага валодання. З практыкі скажу, у гомельскім РСТ мяняюцца людзі, а праблема пастаянных недастач застаецца. Значыць праблема не ў працаўніках», - адзначыў прафзвязны юрыст.

Наступнае пасяджэнне суда адбудзецца 28 верасня.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках