Аляксей Навальны: Вельмі хочацца паглядзець зварот Золатава
2- 24.09.2018, 17:37
- 16,713
Расейскі апазіцыянер так і не ўбачыў відэа «выкліку на дуэль».
Сіманаўскі суд Масквы разглядае адміністрацыйную справу ў дачыненні да апазіцыянера Аляксея Навальнага, паведамляе «Радыё Свабода».
Яго абвінавачваюць паводле артыкула «Парушэнні пры правядзенні мітынгу, якія пацягнулі шкоду здароўю чалавека». Са слоў паплечніка Навальнага Леаніда Волкава, «гэта экзатычны артыкул», які на ягонай памяці «не ўжывалася ніколі». Максімальнае пакаранне паводле артыкула - штраф да 300 тысяч рублёў або 20 дзён арышту.
Навальны быў затрыманы раніцай у панядзелак - адразу пасля таго, як выйшаў са спецпрыёмніка, дзе адбываў 30 дзён арышту на падставе абвінавачвання ў паўторным парушэнні правілаў правядзення мітынгу. Гэта абвінавачванне належала да акцыяў 28 студзеня, а новае - да пратэстаў 9 верасня. Сам Навальны ў іх не ўдзельнічаў, бо адбываў арышт. Паліцыя, аднак, уважае апазіцыянера за аднаго з арганізатараў акцый.
Навального судят все же теперь за митинг 9 сентября. В протоколе написано, что из-за Алексея "был причинен вред двум сотрудникам полиции", из-за него на улице бросали "мешки со строительным мусором" и чем-то швырялись в машину
— Кира Ярмыш (@Kira_Yarmysh) 24 сентября 2018 г.
Навальны правёў некалькі гадзін у аддзеле паліцыі, адкуль яго прывезлі ў суд. Журналісты спыталі яго, як ён ставіцца да відэазвароту дырэктара Расгвардыі Віктара Золатава, у якім той абражаў Навальнага і выклікаў яго «на дуэль», прапанаваўшы сустрэцца на рынгу або татамі. Навальны сказаў, што яшчэ не бачыў звароту Золатава, і цяпер, відавочна, прагляд давядзецца адкласці - калі яго зноў адправяць пад арышт.
Алексей Навальный впервые прокомментировал обращение Золотова. Видео из зала суда pic.twitter.com/SPo9XhryKg
— DW на русском (@dw_russian) 24 сентября 2018 г.
Паплечнікі Навальнага падлічылі, што ён за апошнія гады ўжо 9 разоў быў пад адміністрацыйным арыштам і агулам правёў у спецпрыёмніку 172 дні. Акрамя таго, амаль год Навальны быў пад хатнім арыштам.