2 траўня 2024, Чацвер, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Цяпер патрапіць у гімназію - гэта патрапіць у прапіску»

4
«Цяпер патрапіць у гімназію - гэта патрапіць у прапіску»
АРХІЎНАЕ ФОТА

Беларускія настаўнікі распавялі пра пяцікласнікаў, якіх узялі ў гімназіі без экзаменаў.

У мінулым верасні ў пятыя класы гімназій дзеці прыйшлі без экзаменаў - іх проста скасавалі. Ці праўда, што на змену моцным вучням прыйшлі слабыя і гэта паўсюдна цягне класы ўніз? У мінулым ужо дзве навучальныя чвэрці, таму tut.by папрасіў настаўнікаў гімназій падзяліцца сваімі назіраннямі. Меркаванні ў сталічнай гімназіі і ў гімназіі Менскай вобласці аказаліся процілеглымі.

«Цяпер патрапіць у гімназію - гэта патрапіць у прапіску»

Кацярына (імя змененае) - настаўнік матэматыкі ў адной са сталічных гімназій. З яе назіранняў, узровень ведаў у дзяцей, якія прыйшлі ў пяты клас гімназіі ўжо без іспытаў, прыкметна ніжэйшы, чым у папярэднія гады.

- Я ніколі не бачыла такой колькасці звычайных вылічальных памылак. Так, яны былі, але не ў такой колькасці, ды і цяпер яны больш звязаныя не з няўважлівасцю, а з канкрэтным няведаннем. Гэта адбіваецца і на тэмпе урока, і на ўзроўні падрыхтоўкі. Адна справа, калі ў цябе, умоўна, з 30 вучняў 20 моцных і 10 сярэднячкоў і калі з гэтых 30 - 20 сярэднячкоў і 10 моцных.

Падрыхтоўка да экзаменаў у гімназіі дазваляла вучням малодшай школы зрабіць рывок, падобны на рывок адзінаццацікласнікаў пры падрыхтоўцы да ЦТ, разважае настаўнік.

- Чула ад калегаў, што леташнія чацвёртакласнікі, даведаўшыся, што экзаменаў не будзе, што яны «і так ужо ў гімназіі», расслабіліся, адмаўляліся нармальна займацца. Так, раней некаторыя крытыкавалі, што дзяцей «нацягваюць» да іспытаў. Мяне гэта заўсёды здзіўляла: што значыць «нацягваюць»? Вучаць прамаўляць адзін і той жа тэкст 500 раз? Не. А калі чалавек прарашаў 200 варыянтаў заданняў са зборніка, ці гатовы напісаць 200 варыянтаў дыктоўкі па мовах - хлопцы, ён ужо гатовы вучыцца ў гімназіі, нічога дрэннага ў трэніроўцы я не бачу.

Суразмоўніца мяркуе, што сітуацыя будзе пагаршацца і паступова ўзровень навучання ў гімназіях знізіцца.

- Цяпер я наогул не разумею, што такое гімназія. Тыя ж праграмы, той жа ўзровень патрабаванняў, што ў школах? Для чаго ісці ў гімназію ў перапоўнены клас, калі ў некаторых раёнах у звычайных школах ёсць класы, дзе па 20-25 чалавек? Цяпер трапіць у гімназію - гэта значыць патрапіць у патрэбную прапіску, а не дасягненне па ведах.

«Больш слабыя вучні прасальваюцца высокім агульным узроўнем»

Настаўнік расейскай мовы і літаратуры Смалявіцкай раённай гімназіі Ганна Севярынец распавядае, што ў іх гімназіі праблемы з нізкім узроўнем ведаў вучняў, што прыйшлі ў пяты клас няма.

- Хачу падкрэсліць, што апісваю мой прыватны выпадак. Нам сёлета пашанцавала, мы набралі дзве добрыя пятыя класы, па-сапраўднаму гімназічныя. Так, у іх патрапіла некаторая колькасць дзяцей, якія непісьменна пішуць, дрэнна чытаюць або няўпэўнена лічаць, не без гэтага. Але паколькі іх мала, то такая сітуацыя моцным не на шкоду, а гэтым дзецям - на карысць: яны знаходзяцца ў вельмі моцным асяроддзі і хочаш-не хочаш, «прасаліваюцца» высокім агульным узроўнем.

Са слоў настаўніцы, за паўгода толькі адно дзіця «зламалася».

- Кінуў вучыцца зусім - таму што няма шанцаў дагнаць лепшых. У гэтым жа таксама ёсць сур'ёзная небяспека - пасадзіць праз бацькоўскія амбіцыі слабае дзіця ў гімназічны клас і забіць у ім матывацыю да вучобы. Для такіх дзяцей у нас складаюцца графікі дадатковых заняткаў, групы атрымліваюцца маленькія і ёсць у іх невялікі, але сэнс...

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках