2 траўня 2024, Чацвер, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь просіць Украіну прыпыніць расследаванне аб дэмпінгу солі

3
Беларусь просіць Украіну прыпыніць расследаванне аб дэмпінгу солі

На мінулым тыдні з гэтай нагоды ў Кіеве адбыліся двухбаковыя кансультацыі.

Менск спадзяецца, што Украіна спыніць антыдэмпінгавае расследаванне ў дачыненні да імпарту беларускай паваранай солі «экстра». На мінулым тыдні з гэтай нагоды ў Кіеве адбыліся двухбаковыя кансультацыі, паведамляе сайт беларускага пасольства ва Украіне.

У кансультацыях узялі ўдзел прадстаўнікі МЗС, канцэрна «Белдзяржхарчпрам», пасольства Беларусі ва Украіне, ААТ «Мазырсоль».

Раней, 20 снежня мінулага года ў Менску прайшлі кансультацыі ў пытаннях увядзення ахоўных захадаў ва ўзаемным гандлі. Пастанова Украіны не прадаўжаць з 2 лістапада 2018 года дзеяння антыдэмпінгавага падатку на імпарт беларускага шыферу пазітыўна ўспрыняў Менск, бо гэта адпавядае інтарэсам у тым ліку ўкраінскіх спажыўцоў.

У беларускай дыпламатычнай місіі мяркуюць, што ўвядзенне новых абмежавальных захадаў на фоне дынамічнага развіцця гандлёва-эканамічнага дыялогу стане стрымліваючым фактарам у далейшым нарошчванні ўзаемнага тавараабарачэння.

Украіна пачала антыдэмпінгавае расследаванне аб пастаўках беларускай солі ў лістападзе 2017 года, пасля скаргі ад кампаніі «Руссоль-Україна». Згодна з гэтай скаргай, пастаўкі беларускай солі маглі ажыццяўляцца дэмпінгавымі коштамі, бо экспартныя кошты былі ніжэйшыя за кошт продажу тавару на ўнутраным беларускім рынку. Пры гэтым пастаўкі ажыццяўляліся ў такіх аб'ёмах і на такіх умовах, што гэта «магло прывесці да прычынення шкоды нацыянальнаму таваравытворцу».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках