2 траўня 2024, Чацвер, 8:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбары прэзідэнта Украіны: Апазіцыйны блок і СПУ вызначыліся з кандыдатамі

5
Выбары прэзідэнта Украіны: Апазіцыйны блок і СПУ вызначыліся з кандыдатамі
ІЛЛЯ КІВА
ФОТА: RIAN.COM.UA

Выбары прэзідэнта Украіны 2019 пройдуць 31 сакавіка.

Сацыялістычная партыя Украіны на сваім з'ездзе ў Кіеве прыняла пастанову аб вылучэнні свайго старшыні Іллі Ківы кандыдатам у прэзідэнты на чарговых выбарах 2019 года.

«Паўтары гады таму стаяла задача адрадзіць Сацпартыі. Першыя крокі мы зрабілі - мы сталі ўдзельнікамі выбарчага працэсу. ...Важна, каб прысутнасць партыі сёння была ў вялікай палітыцы», - заявіў ён.

Палітык дадаў, што ягоная партыя таксама будзе ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах, якія адбудуцца ўвосень 2019.

«Трэцяя мэта СПУ - вяртанне да Сацінтэрна і аднаўленне пазіцый у Еўрапейскай сацыялістычнай партыі. Еўрапейская сям'я чакае нас», - сказаў Ківа.

Таксама сёння, 20 студзеня, Апазіцыйны блок - Партыя міру і развіцця вылучыла Аляксандра Вілкула ў прэзідэнты Украіны. Аб гэтым піша liga.net з месца падзей.

У Запарожжы ў мясцовым Палацы спорту прайшоў форум «За мір і развіццё». Да форуму адбыўся закрыты з'езд Апазіцыйнага блока - Партыі развіцця і міру, на якім была прынятая пастанова падтрымаць кандыдатуру Вілкула.

Вілкул вылучаны ад былой Індустрыяльнай партыі Украіны, якая была перайменаваная ў сувязі з судовай пастановай, якая забараняе ўносіць усякі змены ў статут партыі «Апазіцыйны блок».

Каб абысці судовую забарону, частка Апазіцыйнага блока Рыната Ахметава дала другую назву Індустрыяльнай партыі і вылучыла Вілкула.

Падчас сваёй прамовы на форуме Вілкул паабяцаў спыніць стральбу на Данбасе ў першыя дні свайго прэзідэнцтва і дасягнуць устойлівага міру ва Украіне праз 6-8 месяцаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках