2 траўня 2024, Чацвер, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Далоў пуцінскую ўладу: у РФ мітынгуюць супраць перадачы Курылаў Японіі

14
Далоў пуцінскую ўладу: у РФ мітынгуюць супраць перадачы Курылаў Японіі

У Маскве ды іншых гарадах прайшлі акцыі супраць перадачы Курылаў Японіі.

У нядзелю ў шэрагу гарадоў Расеі прайшлі акцыі супраць магчымай перадачы Японіі часткі выспа Курыльскай грады.

У Маскве ўзгоднены з уладамі мітынг на Сувораўскай плошчы падтрымалі "Левы фронт", "Партыя справы", незарэгістраваная партыя "Іншая Расея", рух Стралкова "Наваросія" і шэраг іншых левых і нацыяналістычных арганізацый. На акцыю прыйшло блізу тысячы чалавек.

Таксама ў Хабараўску прайшоў мітынг супраць магчымай перадачы Курыльскіх выспаў Японіі. Пра гэта паведамляе «Сибирь.Реалии».

Паводле звестак выдання, мітынг быў узгоднены з уладай. У ім узялі ўдзел блізу 500 чалавек. Мітынгоўцы выступілі супраць магчымай перадачы часткі Курыльскіх выспаў Японіі і будаўніцтва ядзернага могільніка ў Прыморскім краі.

Пасля мітынгу ўдзельнікі прайшлі узгодненым шэсцем па галоўнай вуліцы места да плошчы Леніна. Некаторыя з іх публічна выказвалі сваю незадаволенасць крамлёўскай уладай:

«Курылы нашы! Далоў пуцінскую ўладу!» - гучалі лозунгі ў калоне.

Са слоў мітынгоўцаў, Курыльскія выспы - гэта землі, за якія «нашы дзяды лілі кроў», а таксама найбагатыя месцы для здабычы рыбы.

Адна з удзельніц мітынгу, Аксана Падкарытава, так вызначыла мэта пратэсту:

«Калі ўлада ўбачыць, што нас шмат, то яны да нас прыслухаюцца, і не змогуць сабе дазволіць так проста раздаваць нашы землі», - патлумачыла яна.

Нагадаем, раней стала вядома, што Расея і Японія не дасягнулі пагаднення аб Курыльскіх выспах.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках