«Тэрмінова патрабуецца кіроўца аўтобуса ў Растове-на-Доне»
2- 25.01.2019, 17:41
- 21,714
Як сацсеткі адрэагавалі на падзеі ў Венесуэле.
Народ Венесуэлы выйшаў на вуліцы супраць дыктатара Нікаласа Мадура, які прымудрыўся ўвагнаць адну з самых багатых рэсурсамі краін свету ў галечу і разруху.
Падчас шматтысячнай маніфестацыі, асноўным патрабаваннем якой было адрачэнне ад улады дыктатара, а таксама спыненне падтрымкі Мадура з боку сілавых структур, лідар апазіцыі Венесуэлы Хуан Гуайда абвясціў сябе часовым прэзідэнтам у эмацыйнай прамове перад прысутнымі на плошчы.
Cацсеткі жыва адрэагавалі на падзеі ў Венесуэле.
Telegram-канал «Пратэсты ў свеце» згадаў пра прафесію венесуэльскага дыктатара і хутка знайшоў для яго працу:

Некаторыя прапаноўваюць перайменаваць менскі аўтобусны парк у гонар узурпатара-няўдачніка:
Блогер Максім Міровіч пафантазіраваў на тэму кампаніі, у якую можа патрапіць Нікалас Мадура:
Таксама карыстальнікі «Фэйсбука» жартуюць з падабенства дыктатара з Каракаса і беглага прэзідэнта Украіны Януковіча:
У сітуацыі, у якую трапіў Мадура, не лішнім будзе ўспомніць аб знакамітай «чорнай пазнацы» Лукашэнкі:
