2 траўня 2024, Чацвер, 14:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Івацэвічамі перакуліўся мікробус з пасажырамі

2
Пад Івацэвічамі перакуліўся мікробус з пасажырамі
ФОТА: «ЧП БЕЛАРУСЬ | БУДЬ В КУРСЕ!»

Мікробус, які ехаў з Пінска ў Менск, вылецеў у кювет і перакуліўся.

Увечары 25 студзеня на шашы Пінск-Івацэвічы каля вёскі Козікаў мікробус, які ехаў з Пінска ў Менск, вылецеў у кювет і перакуліўся.

Пра аварыю стала вядома ад чытачоў суполкі «ЧП Беларусь|Будь в курсе!», перадае «Белсат».

«Усе жывыя», - піша аўтар паведамлення.

Адзін з каментатараў сцвярджае, што кіроўца мікрааўтобуса спрабаваў унікнуць сутыкнення з сустрэчным аўтамабілем, які занесла на іншую палосу.

Іншыя пішуць, што шаша з Івацэвічаў да Пінска - небяспечная:

«Дарогі няма, адны яміны і дзікія жывёліны. Калі яшчэ снег, то не чысцяць».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках