22 снежня 2024, Нядзеля, 23:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі народ мае патрэбу ў салідарнасці

15
Беларускі народ мае патрэбу ў салідарнасці
ДЖУЛІ ВАРД
ФОТА: COLOURINGINCULTURE.ORG

Вялікая Брытанія не павінна наладжваць сувязі з апошняй дыктатурай Еўропы.

Дэпутатка Еўрапарламента ад Англіі Джулі Вард апублікавала артыкул у брытанскім часопісе Left Foot Forward.

Прыводзім поўны тэкст артыкула (пераклад – Charter97.org):

Пасля развалу Савецкага Саюза большасць краінаў Усходняй Еўропы абралі шлях ліберальнай дэмакратыі. Беларусь стала выключэннем. У 1994 годзе Аляксандр Лукашэнка стаў прэзідэнтам і застаецца дыктатарам да гэтага дня.

Вось ужо некаторы час сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі, якая мяжуе з трыма краінамі-чальцамі Еўразвязу, пагаршаецца.

Праваабарончыя арганізацыі асуджаюць няспыннае ўжыванне смяротнага пакарання, рэпрэсіі ў дачыненні да свабоды слова і грамадзянскай супольнасці. Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе, дзе ўсё яшчэ ўжываюць смяротнае пакаранне.

У гэты самы час адбываецца «разрадка» – пацяпленне стасункаў паміж Рэспублікай Беларусь і яе заходнімі суседзямі. Паводле звестак Amnesty International, нягледзячы на праблемы ў галіне правоў чалавека, Захад наладжвае дыпламатычныя стасункі з Беларуссю.

Сярод іншага, Вялікая Брытанія выкарыстоўвае «разрадку» максімальна. Пачынаючы з 2017 года, пасля першага візіту ў Беларусь на міністэрскім узроўні, брытанскі бок арганізаваў прыезды гандлёвых дэлегацый у Беларусь і адбылося ўзмацненне дыпламатычных сувязяў.

Амбасада Беларусі паведамляе, што Вялікая Брытанія з'яўляецца самым буйным гандлёвым партнёрам Беларусі на Захадзе; пачынаючы з 2012 года таваразварот вырас на 200 адсоткаў.

У сувязі з гэтым узнікае пытанне: што робіць ці што павінна рабіць Вялікая Брытанія для барацьбы з парушэннямі правоў чалавека рэжымам Лукашэнкі? Як менавіта Вялікая Брытанія адстойвае дэмакратычныя каштоўнасці ў сваіх стасунках з злачыннымі рэжымамі? І ў які момант трэба ўжываць санкцыі?

Нядаўна да мяне звярнуліся з незалежнай медыйнай арганізацыі «Хартыя-97» з просьбай падтрымкі ў сувязі з праблемамі, з якімі сутыкаюцца СМІ ў Беларусі.

«Хартыя-97» – асноўны незалежны навінны сайт у Беларусі, які не баіцца адстойваць дэмакратычныя каштоўнасці.

Як прамы вынік іхняй грамадзянскай актыўнасці і журналісцкай дзейнасці, яны служаць аб'ектам жорсткіх нападак з боку рэжыму. Пасля шэрагу рэпрэсій, уключаючы катаванні галоўнай рэдактаркі, яны былі вымушаныя ўцячы з Беларусі.

Сайт заўсёды зазнаваў напады, а цяпер ён зусім забаронены цэнзурай. Акрамя таго, «Хартыя-97» церпіць фінансавыя цяжкасці, бо, нягледзячы на тое, што беларусы знаходзяць спосабы абысці цэнзуру, з гэтага немагчыма атрымаць выгоду.

Сайт «Хартыя-97» быў вымушаны абвесціць збор сродкаў. Нягледзячы на цэнзуру, чытачы зрабілі вялікі ўнёсак у кампанію салідарнасці, пацвердзіўшы на справе важнасць журналісткай працы «Хартыі-97».

Еўрапейскі Звяз і Вялікая Брытанія вылучаюць сродкі на падтрымку свабоды слова ў такіх краінах, як Беларусь, і сайт «Хартыя-97» павінен атрымліваць дапамогу з гэтых рэсурсаў. Тым не менш сайт атрымлівае вельмі абмежаваныя сродкі, галоўным чынам ад краінаў Цэнтральнай Еўропы.

Іншыя прыхільнікі свабоды слова з гэтага рэгіёну апавялі мне, што даступнае фінансаванне фрагментарнае і вельмі абмежаванае. А ў тых выпадках, калі сродкі вылучаюцца, часцей за ўсё яны накіроўваюцца не на бескампрамісных крытыкаў рэжыму, як «Хартыя-97», а на тыя арганізацыі, якія працуюць з захаваннем ягоных патрабаванняў.

Няясна, як менавіта размяркоўваюцца сродкі з фондаў, але выклікае здзіўленне тое, што лідар – свабодны навінны сайт у Беларусі – церпіць у сувязі з гэтым такія цяжкасці, асабліва калі ягоная каштоўнасць для грамадзянаў Беларусі не выклікае сумненняў. Я спадзяюся, што выраслыя гандлёвыя сувязі не падарвуць разнастайнасць і сумленнасць арганізацый, якія атрымліваюць фінансаванне.

Сітуацыя ў Беларусі выклікае пытанне, як Захад адстойвае свае каштоўнасці на сусветнай арэне. Я не думаю, што Вялікая Брытанія павінна паляпшаць дыпламатычныя стасункі з дзяржавай, якая так відавочна не хоча мяняць свой падыход да асноўных правоў чалавека.

Акрамя таго, я мяркую, што Вялікая Брытанія павінна рабіць істотную падтрымку такім арганізацыям, як «Хартыя-97», якія змагаюцца за правы чалавека.

Калі наш урад сапраўды верыць у свабоду слова і вяршэнства права, то рэсурсы павінны, у першую чаргу, накіроўвацца на такія арганізацыі, як «Хартыя-97», а не на гандлёвыя дэлегацыі, якія намагаюцца любым коштам заключыць гандлёвыя ўгоды пасля Брэкзіту.

Мне здаецца, што падтрымліваючы гандлёвыя і дыпламатычныя сувязі з Беларуссю і не патрабуючы ўзамен істотных паляпшэнняў у галіне правоў чалавека, Вялікая Брытанія ўхваляе і заахвочвае волю дзяржавы. Падобны феномен можна назіраць у Саудаўскай Аравіі; сувязі з Захадам дазваляюць рэжыму парушаць правы чалавека і сутыкацца з толькі невялікай зваротнай рэакцыяй.

У заключэнне, калі Брэкзіт адбудзецца, і Вялікая Брытанія зможа заключаць свабодныя гандлёвыя ўгоды, ці створаць стасункі з Беларуссю прэцэдэнт? Я спадзяюся, што мы больш не ўбачым выпадкаў, калі Вялікая Брытанія будзе аддаваць прыярытэт гандлю і не звяртаць увагі на абуральныя грубыя парушэнні правоў чалавека.

Джулі Вард, лейбарыстка, дэпутатка Еўрапейскага парламента ад Паўночна-Заходняй Англіі

Нагадаем, 3 верасня галоўная рэдактарка Наталля Радзіна заявіла пра пагрозу працы сайта «Хартыя-97» праз рэзкае скарачэнне фінансавання і заклікала чытачоў да салідарнасці. Вы можаце дапамагчы сайту наступным чынам:

АХВЯРАВАННЕ ПРАЗ PAYPAL:


РАЗЛІКОВЫ МУЛЬТЫВАЛЮТНЫ РАХУНАК ДЛЯ АХВЯРАВАННЯЎ:

Назва банка:Bank Millennium S. A.

Адрас: ul. Stanislawa Zaryna, 2A, 02-593, Warszawa

IBAN: PL 97 1160 0000 2202 0002 1671 1123

SWIFT: BIGBPLPW

Імя ўладальніка рахунку: Fundacja «KARTA '97»

Прызначэнне аплаты: Darowizna na cele statutowe


Звязацца з намі можна праз адрас charter97@gmail.com

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках