26 красавiка 2024, Пятніца, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расейскай Элісце прайшоў шматтысячны мітынг супраць прызначэння мэрам экс-верхавода «ДНР»

8
У расейскай Элісце прайшоў шматтысячны мітынг супраць прызначэння мэрам экс-верхавода «ДНР»

Удзельнікі акцыі пратэсту прынялі рэзалюцыю з патрабаваннем адправіць Трапезнікава ў адстаўку.

13 кастрычніка ў сталіцы Калмыкіі (РФ) Элісце прайшоў мітынг супраць прызначэння экс-верхавода «ДНР» Дзмітрыя Трапезнікава мэрам горада. Пра гэта радыёстанцыі «Эхо Москвы» паведаміў старшыня рэгіянальнага аддзялення партыі «Яблык» Батыр Барамангнаеў.

Цяпер Трапезнікаў з'яўляецца выканаўцам абавязкаў кіраўніка адміністрацыі Элісты.

«Сёння прайшоў узгоднены мітынг з удзелам блізу 4 тысяч чалавек супраць прызначэння Трапезнікава і яго прысутнасці ў Элісце», - сказаў Барамангнаеў.

Удзельнікі акцыі пратэсту, з ягоных слоў, прынялі рэзалюцыю з патрабаваннем адправіць Трапезнікава у адстаўку, змяніць нарматыўныя акты і вярнуць наўпроставыя выбары мэра.

Патрабаванне адрасаванае заканадаўчаму органу Калмыкіі і кіраўніку рэспублікі.

Пасля прызначэння Трапезнікава на пасаду мэра Элісты 26 верасня ў горадзе адразу ж пачаліся масавыя акцыі пратэсту. Жыхары горада называюць «кіраўнікоў ДНР» злачынцамі і «пацукамі». Адзін з калмыкаў звярнуўся да Трапезнікава на ўкраінскай мове.

Трапезнікаў узначаліў баевікоў «ДНР» пасля забойства Аляксандра Захарчанкі 31 жніўня 2018 года.

Аднак у «Генеральнай пракуратуры ДНР» заявілі, што прызначэнне Трапезнікава было «незаконным, і «кіраўніком рэспублікі» 7 верасня стаў «спікер» сепаратысцкага «парламента» Дзяніс Пушылін.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках