19 красавiка 2024, Пятніца, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менск абнавіў тэмпературны максімум за сотню гадоў

Менск абнавіў тэмпературны максімум за сотню гадоў

А ў Драгічыне было амаль +23.

Увечары 20 кастрычніка амаль ва ўсіх гарадах Беларусі метэастанцыі фіксавалі тэмпературу ад +17 да амаль +23°C. Цяплей за ўсё было ў Драгічыне (Берасцейская вобласць), а сталіца абнавіла рэкорд за ўсю сотню гадоў метэаназіранняў. Пра гэта можна меркаваць па мапе тэмператур і архіва meteoinfo.by, піша tut.by.

Цяплей за ўсё ўчора ўвечары (паводле стану на 18.00) было на поўдні краіны: +22,8°C у Драгічыне, +22,6°C у Жыткавічах, +21,7°C у Берасці, а таксама +21,5°C у Ганцавічах.

У сталіцы абнавіўся рэкорд максімальнай тэмпературы для гэтага дня за апошнюю сотню гадоў назіранняў: учора было +20,1°C супраць 17,4°C у 1966 годзе.

Абнавіўся рэкорд ва ўсіх абласных гарадах: у Гародні было +20°C, у Віцебску +18,4°C, у Магілёве +18,8°C, а ў Гомелі +20,4°C.

Агулам большасць гарадоў абнавілі максімумы, якія трымаліся з 1984 года.

Напрыклад, у Менскай вобласці так адбылося ў Слуцку (20,9 супраць +16,8°C раней), у Валожыне (18,7 супраць 15,3°C) і ў Стоўбцах (20,8 супраць 16,7°C). У Гарадзенскай вобласці рэкорд гэтай жа даўнасці абнавіўся ў Ашмянах (18,8 супраць +14,6°C у 1984 годзе), Лідзе (+19,1 супраць +16°C). У Берасцейскай вобласці - у Пружанах (21,3 супраць +17,8°C), а ў Віцебскай вобласці - у Полацку (18,9 супраць +15,6°C), Сянно (18,3 супраць +15,2°C), Езярышчы (20,4 супраць +13,5°C) і Докшыцах (19,2 супраць +15,9°C). У Магілёўскай вобласці - у Касцюковічах (20,3 супраць +14,5°C у 1984 годзе), Клічаве (+19,7 супраць +16,5°C). А калі казаць пра Гомельскую вобласць, там у Мазыры (21,2 супраць +18,2°C) і гарадскім пасёлку Акцябрскі (21,2 супраць +18°C).

Яшчэ шэраг гарадоў абнавілі рэкорды, якія фіксаваліся ў гэты ж дзень 5 гадоў таму: для Менскай вобласці гэта Беразіно (18,1 супраць +17°C) і Нарач (17,2 супраць + 14,9°C). У Гарадзенскай гэта Ваўкавыск (20,8 супраць +16,6°C), у Віцебскай - Ворша (+17 супраць +16,1°C), а ў Магілёўскай гэта Мсціслаў (17,5 супраць +14,2°C). У Берасцейскай вобласці - Баранавічы (20,3 супраць +16,8°C) і Івацэвічы (21,4 супраць +17,4°C).

Рэкорды 1950-1960-х гадоў абнавіліся таксама ў Пінску (+22,3°C), Верхнядзвінску (+19,1°C), Шаркаўшчыне (+18,8°C), Лепелі (+18°C), Слаўгарадзе (+19°C), Бабруйску (+20,8°C), Брагіне (+20,8°C), Васілевічах (+21,5°C) і Жлобіне (+20,1°C).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках