25 красавiка 2024, Чацвер, 10:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літву прыбылі амерыканскія танкі і баявыя машыны пяхоты

6
У Літву прыбылі амерыканскія танкі і баявыя машыны пяхоты
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Амерыканскі батальён будзе знаходзіцца ў Літве да вясны 2020 года.

Восем танкаў Abrams і 21 баявая машына пяхоты (БМП) Bradley амерыканскага батальёна прыбылі ў Літву. Яшчэ некалькі дзясяткаў танкаў будуць дастаўлены ў найбліжэйшыя тыдні, паведамляе interfax.

«Гэта, перш за ўсё, вестка для Літвы і нашых суседніх краін NATO аб тым, што мы з'яўляемся краінамі, якія ў выпадку крызісу будуць абараняцца як частка NATO, што хаўруснікі з намі», - заявіў агенцтву BNS міністр абароны Літвы Раймундас Каробліс.

Гэта не першы прыезд амерыканскіх вайскоўцаў у Літву. У кожнай з краін Балтыі пасля анэксіі Крыма ў 2014 годзе і да восені 2017 года было размешчанае па роце амерыканскіх вайскоўцаў. Потым іх адвялі, бо ў Літве, Латвіі і Эстоніі былі размешчаныя міжнародныя батальёны NATO. Цяпер вайсковая тэхніка ЗША прыбыла ў Літву з Польшчы.

«Гэта таксама мэсэдж і для Расеі, пра тое, што ЗША ўцягнутыя. Гэта дадатковы фактар стрымлівання», - дадаў Каробліс.

Больш за паўтысячы амерыканскіх салдат будуць жыць у раёне літоўскага вайсковага палігона ў Пабрадзе за 15 км ад беларуска-літоўскай мяжы.

Амерыканскі батальён будзе тут знаходзіцца да вясны 2020 года, паведамляе Міністэрства абароны Літвы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках