3 траўня 2024, Пятніца, 19:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент гатовы даць Брытаніі яшчэ адну адтэрміноўку Brexit

5
Еўрапарламент гатовы даць Брытаніі яшчэ адну адтэрміноўку Brexit

Для гэтага патрэбны важкі чыннік і запыт ад Лондана.

Прэзідэнт Еўрапарламента Давід Сасолі заявіў пра гатоўнасць прапанаваць для Вялікай Брытаніі новую адтэрміноўку даты выхаду краіны з складу Еўразвязу.

Паводле словаў Сасолі, гэта магчыма будзе ў тым выпадку, калі на тое будзе важкі чыннік і запыт ад Лондана, паведамляе прэс-служба Еўрапарламента.

«Што тычыцца адтэрміноўкі, то Еўрапарламент адкрыты для такой магчымасці, калі для гэтага ёсць важкая прычына або мэта. Але запыт на адтэрміноўку павінен быць ад Вялікай Брытаніі, і не мне каментаваць палітычныя спрэчкі або прававыя пытанні, якія абмяркоўваюцца ў Злучаным Каралеўстве», – адзначыў ён.

Паводле словаў кіраўніка ЕП, цяпер у перамовах паміж Брусэлем і Лонданам няма прагрэсу.

Сасолі дадаў, што ўзгодненая 25 лістапада 2018 года ўгода застаецца «найлепшай магчымай», у той час як план прэм'ер-міністра Борыса Джонсана не развязвае галоўныя праблемы.

Нагадаем, 3 кастрычніка прэзідэнт Еўрапейскай рады Дональд Туск заявіў, што апошнія прапановы прэм'ер-міністра Вялікай Брытаніі Борыса Джонсана датычна Brexit не выглядаюць пераканальна.

Раней урад Вялікай Брытаніі выказаў новыя прапановы пра дамову з ЕЗ наконт умоваў Brexit, уключаючы планы датычна ірландскай мяжы.

Акрамя таго, брытанскі парламент прыняў закон, які забараняе выхад Брытаніі з ЕЗ без пагаднення і абавязвае ўрад перанесці Brexit пасля вызначанага 31 кастрычніка.

У сваю чаргу Борыс Джонсан заявіў, што, нягледзячы ні на што, мае намер вывесці Брытанію з ЕЗ да 31 кастрычніка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках