Оксфардскі слоўнік назваў фразу 2019 года
3- 23.11.2019, 12:46
- 10,160
Да верасня яе шукалі ў 100 разоў часцей, чым у папярэднім годзе.
Словам 2019 года паводле версіі Оксфардскага слоўніка з'яўляецца фраза climate emergency - «надзвычайная кліматычная сітуацыя». Аб гэтым паведамляецца на сайце слоўніка.
Надзвычайная кліматычная сітуацыя вызначаецца як «сітуацыя, у якой патрабуюцца неадкладныя дзеянні для змяншэння або спынення змяненняў клімату і прадухілення патэнцыйна незваротнай шкоды навакольнаму асяроддзю ў выніку гэтага».
Выкарыстанне фразы «надзвычайная кліматычная сітуацыя» значна ўзрасла цягам 2019 года, і да верасня яе шукалі больш чым у 100 разоў часцей, чым у папярэднім годзе, паведамілі складальнікі слоўніка.
У шорт-ліст трапілі словазлучэнні «кліматычная акцыя», «кліматычны крызіс», «адмаўленне клімату», «эка-трывожнасць», «экацыд», «выміранне», «глабальнае пацяпленне» і іншыя.
У 2018 годзе словам года было «таксічны».