Беларус перамог на велагонцы першай катэгорыі ў Кітаі
1- 23.11.2019, 18:48
- 8,900
Аляксей Шнырко здзейсніў рывок за 300 метраў да фінішу.
Беларускі велагоншчык Аляксей Шнырко з каманды «Нінгся» перамог на апошнім этапе шматдзёнкі першай катэгорыі «Тур Фучжоу», паведамляе tut.by.
Лёс гонкі вызначыўся ў масавым спрынце. Шнырко здзейсніў рывок за 300 метраў да фінішу 117-кіламетровага этапу і, разагнаўшыся да 70 км/г, стварыў невялікі разрыў, які змог захаваць да лініі фінішу.
Гэта першая ў кар'еры перамога 25-гадовага гоншчыка на спаборніцтвах такога ўзроўню.
У агульным заліку вышэй за ўсіх з беларусаў размясціўся Васіль Бяляўскі з «Мінска». Ён стаў 11-м.
Усяго на старт выйшла адразу 10 беларусаў, якія выступалі ў складзе клубаў «Мінск», «Ферэі» і «Нінгся». Гэта рэкордная колькасць для гонак першай катэгорыі. Большае прадстаўніцтва мелі толькі мясцовыя кітайскія спартоўцы.
🇧🇾@AShnyrko of 🇨🇳Ningxia Sports Lottery-Livall Cycling Team wins stage 7 of 🇨🇳@touroffuzhou #TourofFuzhou (📺@XHSports) pic.twitter.com/335NMdmXjJ
— World Cycling Stats (@wcsbike) November 23, 2019