2 траўня 2024, Чацвер, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Раней кідалі вучобу і грошы не кампенсавалі»

10
«Раней кідалі вучобу і грошы не кампенсавалі»

Што мяняе указ аб мадэльнай дзейнасці.

Лукашэнка 21 лістапада падпісаў указ № 423 «Аб мадэльнай дзейнасці». Што менавіта павінна змяніцца ў гэтай сферы - разбіраўся tut.by.

Дакумент накіраваны на развіццё мадэльнай дзейнасці, а таксама стварэнне ўмоў для ўдасканалення работы Нацыянальнай школы прыгажосці. Тэкст указу пакуль не апублікаваны.

Як тлумачыць вядучая юрысконсультка Нацыянальнай школы прыгажосці Вольга Нікіціна, яны даўно выступалі за тое, каб у краіне з'явіўся дакумент, які будзе рэгуляваць мадэльную дзейнасць. Асобнага нарматыўна-прававога акта з гэтай нагоды не было, а многія пытанні рэгуляваліся рознымі дакументамі.

Першыя спробы стварыць рабочыя групы, якія б займаліся распрацоўкай указу аб мадэльнай дзейнасці, былі яшчэ ў канцы лета 2018 года. У канцы 2018 года дакумент пачалі распрацоўваць. У працэсе ўдзельнічалі розныя міністэрствы і ведамствы. Распрацоўшчыкам выступіла Міністэрства культуры, таксама ўдзельнічалі МУС і Мінпрацы і сацабароны, бралаўдзел і Нацыянальная школа прыгажосці, і камерцыйныя мадэльныя агенцтвы.

Дакумент у тым ліку ўстанаўлівае парадак кампенсацыі бюджэтных сродкаў, выдаткаваных школай на навучанне мадэлі. Напрыклад, бясплатна вучацца ў Нацыянальнай школе прыгажосці.

- Ёсць бюджэтныя месцы, на якія прыходзяць мадэлі. Калі раней яны кідалі вучобу, то сродкі не кампенсавалі. Зараз Саўмінам у трохмесячны тэрмін пасля таго, як ўказ увойдзе ў дзеянне, будуць распрацаваны правілы, якія рэгулююць гэтыя пытанні, там усё будзе растлумачана больш падрабязна. Гэта будзе або асобны нарматыўна-прававы акт, або іх будзе некалькі, - адзначае Вольга Нікіціна.

Экспэртка звяртае ўвагу, што мадэль будзе вяртаць бюджэтныя сродкі, выдаткаваныя на ейнае навучанне, калі адмаўляецца ад працягу навучання або мадэльнага кантракту. Аднак будуць і тыя, каго ад такіх кампенсацый вызваляць. Каго менавіта - таксама прапіша Саўмін.

- Паводле аналогіі можна параўнаць з усялякай іншай адукацыяй у краіне за кошт сродкаў бюджэту, - кажа Вольга Нікіціна.

У Нацыянальную школу прыгажосці, як паказана на іх сайце, па выніках кастынгу 25 чалавек залічваюцца на бясплатную форму навучання. Прымаюцца юнакі і дзяўчаты ва ўзросце 16-25 гадоў.

Пакуль не прапрацавана пытанне, колькі пасля бюджэтнага навучання мадэль павінна прапрацаваць паводле кантракту. Але мяркуецца, што калі мадэльны кантракт з Нацыянальнай школай прыгажосці яна не ўкладала, а вучылася на бюджэце і з'ехала працаваць за мяжу, то будзе абавязаная вярнуць грошы, выдаткаваныя на вучобу.

Ва ўказе таксама даюцца азначэнні: хто такія мадэлі, што такое мадэльнае агенцтва. Напрыклад, мадэллю будуць называць тых, чыю знешнасць выкарыстоўваюць для дэманстрацыі тавараў, вынікаў выканання работ, выканання паслуг з мэтай іх рэкламы, продажу. А сама мадэльная дзейнасць - гэта дзейнасць, якая тычыцца навучання мадэляў, стварэння вобразаў, іх працаўладкавання.

Таксама ў дакуменце прапісана, што мадэльны кантракт з непаўналетнімі да 14 гадоў укладаецца з іх законнымі прадстаўнікамі, а з 14 гадоў - са згоды аднаго з законных прадстаўнікоў.

Са слоў Вольгі Нікіцінай, раней некаторыя спрэчныя пытанні немагчыма было развяаць на аснове існага заканадаўства. Указ гэтыя моманты будзе рэгуляваць. Напрыклад, спрэчны момант можа тычыцца сітуацыі, калі ў мадэлі ёсць кантракт з агенцтвам, але хтосьці без яе згоды выкарыстоўвае ейны твар. У гэтым выпадку агенцтва зможа абараніць і свае інтарэсы, і мадэлі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках