Віцэ-прэзідэнт ЗША Пэнс нечакана прыбыў у Ірак
- 23.11.2019, 17:55
- 7,039
Пра паездку не было абвешчана загадзя.
З паведамленняў агенцтваў, Майк Пэнс прыляцеў на авіябазу ў правінцыі Анбар на захадзе Іраку, дзе раскватараваны амерыканскія вайскоўцы, паведамляе «Радыё Свабода».
Агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцы сцвярджае, што галоўная мэта візіту Пэнса - падняць баявы дух амерыканскіх вайскоўцаў і іх хаўруснікаў у барацьбе з джыхадзістамі, сірыйскімі курдамі.
Віцэ-прэзідэнт пагаварыў праз тэлефон з прэм'ер-міністрам Ірака. Пакуль не зразумела, ці сустрэнецца ён з кім-небудзь з кіраўніцтва краіны.
У краіне ўжо другі месяц працягваюцца масавыя пратэсты, у суботу ў сутыкненнях у Багдадзе загінуў дэманстрант. Пратэсты не звязаныя з прысутнасцю ў краіне амерыканскіх вайскоўцаў.