У вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі ў футболе можа з'явіцца берасцейскае дэрбі
1- 23.11.2019, 18:23
- 11,173
«Рух» з Берасця згуляе ў пераходных матчах за права выступаць у элітным дывізіёне.
Берасцейскі «Рух» згуляе з 14-й камандай вышэйшай лігі за права выступаць у наймацнейшым дывізіёне чэмпіянату Беларусі-2019/20 піша «Прессбол».
У апошнім матчы першай лігі берасцейцы згулялі ўнічыю з рэчыцкім «Спадарожнікам» - 2:2. Гомельскі «Лакаматыў» не здолеў падолець «Смалявічы» - 1:1. У «Руху» і ў «Чыгуначнікаў» аднолькавая колькасць балаў - па 56. Але паводле вынікаў вочных матчаў перавага ў берасцейцаў, якія двойчы падолелі чыгуначнікаў.
Раней прамыя туры ў наймацнейшы дывізіён краіны здабылі «Белшына» і «Смалявічы».