28 снежня 2025, Нядзеля, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Івонка Сурвіла ў Вільні: Мы лічым сябе абаронцамі незалежнасці Беларусі

1
Івонка Сурвіла ў Вільні: Мы лічым сябе абаронцамі незалежнасці Беларусі
Івонка Сурвіла

А дарогу да адраджэння паказаў Каліноўскі.

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла прыняла ўдзел у пахаванні паўстанцаў у Вільні. На думку старшыні Рады БНР, беларускае адраджэнне пачалося ад Кастуся Каліноўскага.

«Каліноўскі паказаў дарогу адраджэння. Ён быў вялікі патрыёт, любіў Беларусь як ніхто. Яго кліч: «Каго любіш? Люблю Беларусь!», паказвае ў якой ступені Беларусь была ў сэрцы гэтых людзей. Для мяне ён сімвал адраджэння», — сказала старшыня Рады БНР у каментары «Радыё Рацыя».

Урачыстасці ў Вільні таксама сталі нагодай для правядзення пасяджэння Рады БНР. Як падкрэслівае Івонка Сурвіла, вялікай пагрозай для незалежнасці Беларусі з’яўляецца пагадненне пра інтэграцыю Беларусі і Расеі.

«Цяпер нас вельмі пераймаюць старанні Пуціна неяк уключыць Беларусь у сваю імперыю. Страшэнна пераймае, хаця некаторыя людзі ў гэта не вераць, але я думаю, што ён сапраўды мае гэта на мэце. Будзем глядзець, якім спосабам можна адэкватна змагацца супраць гэтага. Мы лічым сябе абаронцамі незалежнасці Беларусі», — сказала старшыня Рады БНР.

Другі дзень урачыстасці ў Вільні завершыў паўстанцкі ланцуг – жалобнае грамадскае шэсце са знічамі ад Вострай брамы да могілак Росы. Каб прыняць удзел у пахаванні паўстанцаў у літоўскую сталіцу прыехала каля 7 тысяч беларусаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках