28 снежня 2025, Нядзеля, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што расейцы скралі і разбілі на ўкраінскіх караблях: Поўны спіс

48
Што расейцы скралі і разбілі на ўкраінскіх караблях: Поўны спіс

Як выглядае сучаснае варварства.

Перад вяртаннем Украіне захопленых год таму бронякатараў "Нікапаль", "Бярдзянск" і буксіра "Яны Капу" расейцы знялі з іх не толькі ўсё радыёабсталяванне, але і вогнетушыльнікі, кухонныя пліты і ўнітазы. Дакладную запіску пра гэта на імя камандавальніка ВМС адмірала Ігара Варончанкі паказаў у Facebook экс-галоўны ваенны пракурор Анатоль Маціас, паведамляе liga.net.

Адсутнічаюць на катарах:

– радыёстанцыі Harris (караткахвалевыя і УКХ);

– радыёстанцыі Motorola;

– радыёстанцыі ICOM;

– станцыі касмічнай сувязі IRIDIUM;

– РЛС Furuno;

– зняты і / або разбітыя сістэмы распазнання;

– узбраенне (акрамя 30-мм артустаноўкі) і ўвесь боезапас;

– надзіманая лодка з двума маторамі;

– магнітны компас і гіракомпас;

– надзіманы плыт;

– вогнетушыльнікі;

– ліхтары асвятлення і акумулятары;

– аварыйны буй;

– запчасткі;

– кухонная пліта, выцяжка і праточны награвальнік;

– унітаз;

– уся дакументацыя;

– іншае.

У "Бярдзянска" снарадамі з караблёў ВМФ РФ прабітая бронярубка і машыннае аддзяленне, таксама пашкоджаны левы рухавік.

На буксіры:

– знятае ўсё радыёабсталяванне, як і на катарах;

– разбітыя і выламаныя ўсе прыборы ў хадавой рубцы;

– часткова разабраная ўніверсальная сістэма вадзяной абароны;

– разабраная паліўная апаратура;

– адсутнічаюць разеткі і плафоны;

– у машынным аддзяленні – заклееная пластырам з рассоўным упорам прабоіна;

– знятыя ўсе кабелі, у тым ліку кабель берагавога харчавання;

– фальшборт часткова разбураны;

– адсутнічае частка мачты;

– уся дакументацыя;

– іншае.

Даведка. 25 лістапада 2018 года РФ атакавала і захапіла ў раёне Керчанскага праліва ў Чорным моры тры караблі ВМС Украіны. 25 траўня 2019-га Марскі трыбунал ААН абавязаў Крэмль неадкладна вызваліць іх. Экіпаж вызвалілі ў верасні 2019-га праз абмен. 17 лістапада караблі пачалі выводзіць з Керчы, пазней з'явілася відэа, як яны праходзяць пад аркамі Крымскага моста. 19-га іх перадалі ў "раздзяўбаным" стане Украіне.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках