28 снежня 2025, Нядзеля, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Настаўнік з Менска прыгожа паставіў на месца «дэпутата» Марзалюка

41
Настаўнік з Менска прыгожа паставіў на месца «дэпутата» Марзалюка
ВІКТАР МАЛЫШЧЫЦ

«Дзядзька Ігар» не там шукае аматараў жаргону і фальсіфікатараў.

Вядомы менскі настаўнік, астраном і фатограф Віктар Малышчыц у сваім Facebook апублікаваў адказ «дэпутату» Ігару Марзалюку, які заявіў пра падрыхтоўку судовых пазоваў да СМІ і шараговых каментатараў. «Дэпутат» плануе «быць першапраходцам» у судовым пераследзе тых, хто дапускае пераход на асобы ў інтэрнэце ў дачыненні да «народных абраннікаў».

«Вось гэты няшны дзядзечка са слязінкай у кутку вока паабяцаў падаць у суд на ўсіх, хто “ўжывае блатны жаргон, плюе ў чалавека, піша подласці пра сям'ю, выкарыстоўвае гэбельсаўскую методыку расчалавечвання”, “за кожную абразу, за кожную фальсіфікацыю”. Дзядзька Ігар, тое, што вашых давераных асобаў назвалі “лысымі мужыкамі” – гэта яшчэ не падсудная справа, – піша Віктар Малышчыц. – А ўсё тое, што вы пералічылі, можна было пачуць, напрыклад, пазаўчора тут: “Адкруціце галовы і павыкручвайце рукі тым, хто...” І блатной фені ў гэтых прамовах заўсёды цэлы вагон. Баюся, у вас жывоцік лопне ў суд на такое падаваць», – напісаў Віктар Малышчыц.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках