28 снежня 2025, Нядзеля, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«А то з'явіліся аднапакаёвыя кватэры 180 квадратаў!»

2
«А то з'явіліся аднапакаёвыя кватэры 180 квадратаў!»

У Беларусі змяняюцца будаўнічыя нормы.

Ліфты з'явяцца ў трохпавярхоўках, а дамы можна будзе будаваць з любых матэрыялаў і паводле любых праектаў, абы былі бяспечнымі, піша kp.by.

7 з гэтых нормаў спецыялісты Міністэрства будаўніцтва і архітэктуры Беларусі ўжо распрацавалі, а 26 распрацуюць да канца года, і яшчэ прыкладна 30 нормаў – налета. Такім чынам, замкнецца кола тэхнічных патрабаванняў і ўказ №217 "Аб будаўнічых нормах і правілах", прыняты летам гэтага года, запрацуе напоўніцу.

– Практычна ўсе новыя жылыя будынкі ў Беларусі можна будзе абсталяваць ліфтамі, нават трохпавярховыя дамы, – апавёў дырэктар РУП "Будтэхнорм" Ігар Лішай.– Пытанне ў тым, што да гэтай нормы павінны быць гатовыя ўсе, у тым ліку і камунальныя службы. Бо ліфт трэба будзе эксплуатаваць, ён можа ламацца, і павінны быць службы, у тым ліку і ў маленькіх мястэчках, куды можна будзе і сярод ночы патэлефанаваць.

Ліфты з'явяцца і ў старых будынках, якія будуць рэканструяваныя, то-бок карэнным чынам перабудаваныя. Акрамя таго, ліфты будуць хадзіць толькі з першага паверха. Чакаецца, што гэтае новаўвядзенне пачне дзеянне з 1 сакавіка.

У новых нормах будзе таксама прапісана, што ў новабудоўлі абавязкова павінны быць прыбіральні і ванны з усталяванай сантэхнікай, а таксама ўся магістральная разводка, у тым ліку і электрычная.

– Кватэру-студыю мы абмежавалі 50 квадратнымі метрамі, – падкрэсліў Ігар Лішай. – А то ў нас цяпер з'явіліся аднапакаёвыя кватэры-студыі 180 квадратных метраў. І там няма ні кухні, ні прыбіральні. Да чаго гэта прыводзіць? Чалавек набыў такую прастору і на свой лад дзеліць яе перагародкамі, лепіць іх з розных матэрыялаў, не беручы да ўвагі, ці разлічаны падмурак будынка на такую нагрузку. Мы дайшлі да таго, што ў кватэры ёсць толькі дзверы, да дзвярэй падведзеная электрычнасць, ёсць стаяк каналізацыйны, але няма ад яго разводкі, няма нават закладной дэталі для мацавання люстры. На Захадзе ў праект жылога будынка ўносяцца ўсе перагародкі, а потым кожны пакупнік, які набыў кватэру, у працэсе будаўніцтва мае права адмовіцца ад той ці іншай непатрэбнай яму перагародкі, калі такое магчымае без уплыву на апорную здольнасць будынка. Мы таксама хочам перайсці на адказныя працы. І мяркуем, што гэта правільна.

Ёсць надзея, што з моманту дзеяння новых нормаў у Беларусі з'явяцца дамы з цікавымі архітэктурнымі ідэямі. Цяпер палёт фантазіі архітэктараў абмежаваны жорсткімі прадпісаннямі канкрэтных тэхнічных і аб'ёмна-планіровачных пастановаў.

– Раней забудоўнік не мог скарыстаць у сваім праекце нейкі інавацыйны будаўнічы матэрыял. Для гэтага трэба было спачатку трапіць у нормы, апрабаваць яго на канкрэтных аб'ектах, а потым толькі былі шанцы, што новая тэхнічная ідэя прыжывецца, – заўважыў суразмоўца. – Тое, што мы спрабуем зрабіць цяпер, – іншы падыход да нармавання. Там не будзе канкрэтных тэхнічных пастановаў, а будуць параметры бяспекі. І калі тэхналогія будаўніцтва, новы будаўнічы матэрыял упісваюцца ў параметры бяспекі – можна ўжываць. Галоўнае для нас – зрабіць будынак бяспечным з гледзішча ягонай апорнай канструкцыі, супрацьпажарных патрабаванняў, санітарыі, камунікацый, ашчаджэння энэргіі, абароны ад шуму. І пры гэтым не абмяжоўваць праектавальніка ў выбары матэрыялаў і ідэяў. Гэта тычыцца як жылых будынкаў, так і офісных, вытворчых памяшканняў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках