28 снежня 2025, Нядзеля, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Загадкі зніклых скарбаў егіпецкага бога Асірыса

Загадкі зніклых скарбаў егіпецкага бога Асірыса

На ўтрыманне ўнікальнай пахавальні выдаткоўваўся прыбытак 12 старажытнаегіпецкіх гарадоў.

У старажытным Егіпце існавала велізарнае мноства дзіўных і загадкавых магільняў, адной з якіх з'яўляецца месца пахавання бога Асірыса. Гэтае егіпецкае боства нярэдка сустракаецца ў легендах і паданнях старажытнай дзяржавы. Менавіта ён стаў першым чароўным уладаром Егіпта і, калі верыць легендам, навучыў мясцовых жыхароў асновам земляробства і садаводства. Як меркавалі егіпцяне, пахавальня Асірыса знаходзілася ў Абідасе, старажытным горадзе Егіпта, піша klady.info.

Упершыню пахавальня Асірыса была адкрытая яшчэ ў ХХ стагоддзі да н.э. Тады гэтае пахаванне з'яўлялася месцам правядзення розных рэлігійных абрадаў. Менавіта старажытныя археолагі стварылі легенду пра тое, што знойдзеная імі магільня з'яўляецца месцам спачынку бога-фараона Асірыса. Пасля гэтага месца знаходжання пахавальні егіпецкага заступніка зноў апынулася невядомым для гісторыкаў.

Знойдзеная зноў магільня боства была толькі праз пяць тысячаў гадоў з дня яе ўзнікнення – у ХХ стагоддзі нашай эры. Месца пахавання Асірыса было надзейна схаванае ад вачэй археолагаў пад велізарным пластом парэшткаў збанкоў, у якіх яго прыхільнікі прыносілі дары свайму Богу. На жаль, як высветлілася, пахавальня была разрабаваная яшчэ ў часы Старажытнага царства. Парэшткі фараона, а разам з імі і ягоны саркафаг, былі скрадзеныя. Аднак археолагаў цікавіла іншае пытанне – ці была гэтая пахавальня сапраўды месцам спачыну Асірыса.

Пасля стараннага даследавання было выяўлена, што ў Абідасе былі пахаваныя ўладары Егіпта 1-й і 2-й дынастый. Побач з меркаванай пахавальняй Асірыса былі выяўленыя яшчэ 9 месцаў пахавання кіраўнікоў. Магільня ж вялікага боства апынулася месцам спачынку Джэра – фараона перыяду Ранняга царства (1-я дынастыя).

На шчасце для гісторыкаў, старажытныя зладзеі, у сувязі з нейкімі загадкавымі абставінамі, усё ж пакінулі гучную гістарычную знаходку. Адзін з рабаўнікоў схаваў руку жонкі фараона ў расколіне магільні з думкай вярнуцца па яе пазней. Але з нейкай невядомай прычыны гэта ён так і не змог зрабіць. Старажытны артэфакт быў знойдзены ў 1902 годзе знакамітым навукоўцам Уільямам Фліндэрсам Пітры. Руку апяразвалі чатыры залатыя бранзалеты з устаўкамі з аметысту. Гэта з'явілася пацвярджэннем таго, што пры разрабаванні магільні зладзеям дасталіся неверагодныя скарбы, якія маглі ўпрыгожыць многія музеі свету. Да таго ж вядома, што на абслугоўванне магільняў фараонаў Ранняга царства сыходзілі каласальныя сродкі. Яскравым доказам гэтага з'яўляецца месца пахаванне прынца Некура. Для забеспячэння пахавальні неабходным персаналам на яе траціўся прыбытак 12 егіпецкіх гарадоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках