Беларусь чакае новых герояў
2- 24.11.2019, 13:55
- 9,878
Першай беларускай Плошчы – 23 гады.
24 лістапада 1996 года Лукашэнка правёў другі «рэферэндум», вынікам якога стаў разгон законна абранага парламента краіны і канцэнтрацыя ўсёй улады ў руках дыктатара. Гэтаму папярэднічалі некалькі тыдняў вулічных акцый. Дзясяткі тысячаў беларусаў рэгулярна выходзілі ў цэнтр Менска, вартавалі ля сцен Вярхоўнага Савета на плошчы Незалежнасці, каб падтрымаць апошніх законнавыбраных дэпутатаў, якія распачалі працэдуру імпічмэнту Лукашэнкі. Пратэсты былі і ў іншых гарадах, піша тэлеграм-канал «Баста».
Ужо тады было ясна: наша сіла – гэта вулічны пратэст. Менавіта тады, у 1996 годзе, народ упершыню ўбачыў спалоханага Лукашэнку. І было зразумела, каго ён баяўся – людзей на вуліцах. Страх, шматкроць узмацнелы пасля 2010 года і «дармаедскіх пратэстаў», не адпускае яго і цяпер.
Сімвалічна, што зачын для нашай апошняй – пераможнай – Плошчы быў закладзены таксама ў гэтыя дні – на вуліцах нашай старажытнай сталіцы, падчас пахавання змагароў за свабоду.
Беларусь чакае новых герояў.




