Фотафакт: На менскай Камароўцы прадаюць бульбу казачнымі коштамі
38- 24.11.2019, 14:14
- 43,698
Кошт у 10 разоў вышэйшы, чым сярэдні на рынках і ў крамах.
На Камароўскім рынку ў Менску ў адным з гандлёвых месцаў прадаюць мытую бульбу па 12 рублёў за кілаграм. Яна прывезеная з Азербайджана. Беларуская мытая бульба каштуе блізу 1,2-1,4 рубля за кілаграм, паведамляе tut.by.

Сёлета ў Беларусі атрымалі ўраджай бульбы большы, чым у мінулым. Аднак беларусы наступнай вясной усё адно могуць застацца без таннай бульбы. Прычына - неўраджай ва Украіне, дзе цяпер запатрабаваная беларуская бульба.