Віталь Квашук: У Гомелі ўсё даражэйшае, чым у Кіеве і Баку
2- 24.11.2019, 15:39
- 11,759
Украінскі футбаліст падзяліўся меркаваннем пра кошты ў Беларусі.
Украінскі паўабаронца «Гомеля» Віталь Квашук падзяліўся меркаваннем пра горад на берагах Сожа, піша pressball.by.
- Кіраўніцтва паабяцала прэміяльныя. Але справа не ў грошах - усе ў «Гомелі» і так хочуць застацца ў вышэйшай лізе
- Якімі былі першыя ўражанні ад горада?
Я прывык да мегаполіса. Гомель, вядома, адносна вялікі горад, але гэта не Менск і не Кіеў. Мне цяжка было знайсці кватэру. Вельмі. Кошты тут увогуле нейкія неадэкватныя.
- У Гомелі даражэй, чым у Кіеве?
- Больш скажу - тут усё даражэйшае, чым у Баку, дзе я раней гуляў. Там я здымаў за 500 даляраў кватэру на 100 з нечым «квадратаў» у новабудоўлі. Кватэра была проста топ! Да набярэжнай было пяць хвілін хады. У Гомелі двухпакаёвая кватэра каштуе 450 даляраў. Я гэтаму быў трохі здзіўлены.
- Куды адпачываць збіраюся?
- Ды нікуды. Сям'ю я не прывёз з Кіева, нікуды не хадзіў і не хаджу. Адзін раз паўгадзіны пашпацараваў па парку, і нідзе асабліва больш не бываў. За ўвесь сезон, магчыма, толькі двойчы наведваў кавярню. На рыбалку езджу і сяджу дома.
- Знакамітыя гомельскія кузуркі вас кусаюць?
- Заелі моцна. Мяне ў камандзе ўсе папярэджвалі: «О! Цяпер пойдуць мошкі! Будзь гатовы!» І я ад пакутаваў увесь час. А хлопцы казалі, што летась было яшчэ горш. Аднойчы я паехаў на рыбалку. Паставіў намёт, заходжу ўнутр, а там - бяда. Такі рой мошак, што проста не ведаў, што рабіць. У выніку раззлаваўся, разабраў намёт, развярнуўся і з'ехаў, - сказаў Квашук.