28 снежня 2025, Нядзеля, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нью-Ёрку адзначылі 100-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных стасункаў паміж Польшчай і ЗША

У Нью-Ёрку адзначылі 100-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных стасункаў паміж Польшчай і ЗША

Канцэртная зала Карнегі-хол на Мангэтане была перапоўненая.

У Нью-Ёрку адбыўся вялікі святочны канцэрт з нагоды 100-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных дачыненняў паміж Польшчай і Злучанымі Штатамі Амерыкі, піша «Польскае радыё».

Урачыстае мерапрыемства было арганізаванае ў рамках Міжнароднага фестывалю «Шапэн і сябры». Канцэртная зала Карнегі-хол на Мангэтане была перапоўненая, а на сцэне выступілі выдатныя музыкі, - распавёў арганізатар фестывалю Марыян Жак.

«Мастацкія дырэктары думалі пра тое, каб паказаць і польскую музыку, і амерыканскую - так, каб гэта было звязана з гэтым юбілеем», - адзначыў Марыян Жак.

Канцэрт адбыўся пад ганаровым патранатам генеральнага консула Рэспублікі Польшча ў Нью-Ёрку.

Польшча і ЗША ўстанавілі дыпламатычныя стасункі ў 1919 годзе, праз некалькі месяцаў пасля аднаўлення незалежнасці польскай дзяржавы. Першым прадстаўніком Злучаных Штатаў у Польшчы быў дыпламат Хаг Гібсан. Першым паслом польскай дзяржавы ў ЗША быў князь Казімеж Любамірскі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках