Чатыры слабыя месцы Расеі
19- 24.11.2019, 18:33
- 28,507
Адно з іх - няўдалае геаграфічнае становішча.
У Расеі ёсць некалькі сур'ёзных слабых месцаў, піша выданне Sohu (пераклад - inosmi.ru).
Па-першае, гэта насельніцтва.
Праблема колькасці насельніцтва ў Расеі заўсёды давала пра сябе ведаць.
За час Другой сусветнай вайны Савецкі Саюз страціў на фронце 20 мільёнаў мужчын, што прывяло да велізарнай дыспрапорцыі жаночага насельніцтва да мужчынскага. Узнікла сітуацыя недахопу працоўнай сілы, і дагэтуль Расея не можа цалкам аднавіцца.
У перыяд росквіту СССР насельніцтва краіны саветаў складала 280 мільёнаў чалавек, што значна больш, чым у ЗША у той жа перыяд.
Пасля распаду Савецкага Саюза насельніцтва Расеі, разам скарацілася ўдвая і ледзь дасягала 140 мільёнаў чалавек.
У яшчэ большы адчай Расея прыходзіць праз нежаданне моладзі нараджаць дзяцей, што прыводзіць да нізкага каэфіцыенту нараджальнасці. У выніку за 30 гадоў пасля распаду СССР насельніцтва Расеі па-ранейшаму складае 140 мільёнаў чалавек ці нават крыху менш, чым падчас распаду Савецкага Саюза.
Мао Цзэдун у свой час казаў: «Чым больш людзей, тым больш сіл». Плошча тэрыторыі Расеі складае 17,07 мільёна квадратных кіламетраў, а насельніцтва - 140 мільёнаў чалавек, што сусветны дзяржаве зусім не па статусе.
Па-другое, цяжкасці ў кіраванні шматнацыянальным народам.
Расея - гэта шматнацыянальная дзяржава. Усяго налічваецца 194 нацыянальнасці, і расейцы складаюць 80%.
Гэта стварыла цяжкасці ў кіраванні народамі, якія насяляюць Расею, прасцей кажучы, кіраванне імі дорага абыходзіцца.
Многія нацыянальныя меншасці Расеі - гэта народы, далучаныя ў новы час, якія слаба адчуваюць сваю культурную сувязь з Расеяй. Нацыянальных меншасцяў толькі і застаецца, што пад уздзеяннем грубай вайсковай сілы прызнаць панаванне расейцаў. Акрамя таго, большая частка расейцаў - праваслаўныя хрысціяне, але некаторыя нацыянальныя меншасці, якія пражываюць на тэрыторыі Расеі, вызнаюць іслам, напрыклад, чачэнцы. Рэлігійныя адрозненні ўяўляюць ўтоеную пагрозу для ўнутранай стабільнасці Расеі.
Па-трэцяе, эканамічныя праблемы.
1. Монанакіраванасць эканомікі
У часы Савецкага Саюза эканоміка мела адзін «недахоп»: цяжкая прамысловасць і вайсковая галіна эканомікі актыўна развіваліся, у той час як лёгкая прамысловасць і сельская гаспадарка моцна адставалі. Гэта прывяло да высокіх паказчыках ВУП, але ўзровень жыцця быў вельмі пасрэдным, што стала адной з прычын распаду Савецкага Саюза.
Пасля распаду СССР «недахопы» расейскай эканомікі ў некаторай ступені былі ліквідаваныя, але па-ранейшаму існуюць вялікія праблемы. Пасля таго, як прадукцыя цяжкай прамысловасці стала дрэнна прадавацца на міжнародным рынку, Расея паступова стала краінай, якая жыве за кошт продажу нафты.
2. Няўдалае геаграфічнае становішча.
Нягледзячы на тое, што тэрыторыя Расеі шырокая, яе геаграфічнае становішча не самае зручнае, бо краіна размяшчаецца ў паўночных шыротах. Зімы халодныя і доўгія, і адсюль вынікае высокі сабекошт здабычы энэргарэсурсаў.
У дадатак у знешнім гандлі Расея ўсяляк пазбягае асноўных міжнародных гандлёвыя шляхоў, што яшчэ больш абцяжарвае яе эканамічнае развіццё.
Слабае эканамічнае развіццё. Звярнуўшыся да расейскай гісторыі, можна заўважыць, што краіна мае талент да заваявання зямель, але не да кіравання імі і эканамічнага развіцця.
У новай гісторыі Расея - гэта тая краіна, якая імкліва пашырала сваю тэрыторыю, і сёння з'яўляецца самай вялікай краінай у свеце. Аднак яна ніколі не была па-сапраўднаму багатай.
У сусветнай абстаноўцы, што стабілізуецца, сёння, калі эканоміка становіцца ўсё важнейшай, Расея са сваім слабым эканамічным развіццём асуджаная на паразу.
Па-чацвёртае, цяжкая міжнародная абстаноўка.
Расея - гэта галоўны праціўнік ЗША. Ніяк нельга дапусціць дамінавання Расеі ў Еўропе, да таго ж усе краіны Заходняй Еўропы адчулі на сабе жах савецкага перыяду.
За ўсю гісторыю значная частка краін Усходняй Еўропы падвяргалася агрэсіі з боку Расеі, і ў гэтых краінах няма ніякіх станоўчых эмоцый, звязаных з ёй.
У блізкаўсходніх войнах падтрымка хаўруснікаў Расеяй недастатковая і многія краіны ў душы незадаволеныя сваім хаўруснікам.
Падводзячы вынік, можна сказаць, што Расея - гэта сусветная дзяржава, але ў той жа час у яе ёсць слабыя месцы: дэмаграфічныя праблемы, эканамічныя цяжкасці, няўменне развіваць эканоміку, цяжкая міжнародная абстаноўка.