28 снежня 2025, Нядзеля, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ААН прынялі пастановы па двух зваротах беларускага фрылансера

6
У ААН прынялі пастановы па двух зваротах беларускага фрылансера

Беларускія ўлады павінны будуць апраўдвацца перад Камітэтам правоў чалавека ААН.

21 лістапада Камітэт правоў чалавека ААН апублікаваў дзве пастановы (№2955/2017 і 3067/2017) па скаргах беларускага журналіста Кастуся Жукоўскага, якога на працягу 2015-2016 гадоў ўлада сістэматычна пераследвала за супрацоўніцтва з тэлеканалам «Белсат», піша «Гомельская вясна».

Апублікаваныя пастановы каментуе адвакат Жукоўскага ў КПЧ ААН, юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Леанід Судаленка.

Юрыст успамінае, як на працягу 2015-2016 гадоў яго даверніка Кастуся Жукоўскага суды прыцягвалі за незаконны выраб інфармацыі да адказнасці 12 разоў. Сума прысуджаных штрафаў склала больш за 5 тысяч еўраў (5 626 еўраў). Усе гэтыя штрафы былі паслядоўна абскарджаны ў Камітэце ААН правоў чалавека, і як аказалася, не дарэмна.

«У абодвух пастановах міжнародныя экспэрты прызналі беларускі ўрад адказным за парушэнне правоў журналіста-фрылансера на збор і распаўсюд інфармацыі. Камітэт правоў чалавека абавязаў беларускі ўрад даць ахвяры парушэнняў эфектыўныя сродкі прававой абароны, уключаючы поўную кампенсацыю шкоды, кампенсаваць любыя выдаткі, панесеныя аўтарам, і даць яму адэкватную кампенсацыю. Беларусь таксама абавязана прыняць меры для прадухілення аналагічных парушэнняў у будучыні, між іншым шляхам перагляду свайго нацыянальнага заканадаўства аб СМІ і практыкі яго прымянення», - пракаментаваў пастановы ААНаўскага Камітэта абаронца правоў журналістаў.

Ён таксама дадаў, што згодна з прынятымі пастановамі, Беларусь абавязаная на працягу 180 дзён падаць у КПЧ ААН інфармацыю аб выкананні прынятых пастаноў Камітэта. Дзяржаве таксама прапанавана апублікаваць прынятыя пастановы і шырока іх распаўсюдзіць на сваіх афіцыйных мовах.

Нагадаем, аж да 2019 года ў дачыненні да незалежных журналістаў-фрылансераў беларускі ўрад вёў бескампрамісную барацьбу. Толькі пасля ўзрослай колькасці скаргаў у Камітэт ААН правоў чалавека беларускія чыноўнікі перасталі паўтараць, што акрэдытацыя дабро, якое не заўважаюць самі журналісты.

Леанід Судаленка мяркуе, што іншага шляху, акрамя як падымаць гэтыя пытанні на міжнародным узроўні не існуе, а журналісты павінны паказаць чыноўнікам, што інфармацыя, гэта не тое, на што трэба пытаць дазвол у дзяржавы.

«У разуменні еўрапейскіх каштоўнасцяў і стандартаў правоў чалавека акрэдытацыя з'яўляецца інструментам, якія палягчаюць магчымасці журналістаў на атрыманне інфармацыі, нашы ж чыноўнікі ўважаюць яе дазволам на працу», - падкрэслівае экспэрт.

Юрыст адзначыў, што тэрмін разгляду скаргаў у Камітэце ААН правоў чалавека сёння складае ад 3-х да 5-ці гадоў.

Раней ён зарэгістраваў тут і вядзе камунікацыю з беларускім урадам па скаргах журналісткі Ларысы Шчыраковай, фрылансераў Кастуся Жукоўскага, Андрэя Толчына і Наталлі Крывашэй, блогера з Кастрычніцкага Андрэя Павука, журналісткі з Бярозы Тамары Шчапёткінай, журналіста з Магілёва Аляксандра Буракова.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках