28 снежня 2025, Нядзеля, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкі міністр заклікаў прызнаць доступ да інтэрнэту асноўным правам чалавека

14
Нямецкі міністр заклікаў прызнаць доступ да інтэрнэту асноўным правам чалавека

Петэр Альтмаер параўнаў свабодны доступ да інтэрнэту з правамі на адукацыю і медыцынскае абслугоўванне.

Свабодны доступ да інтэрнэту павінен стаць адным з асноўных правоў чалавека. Такое меркаванне выказаў у нядзелю, 24 лістапада, міністр эканомікі і энэргетыкі Нямеччыны Петэр Альтмаер (Peter Altmaier), піша «Немецкая волна».

Свабодны доступ да Сусветнага павуціння «павінен быць фундаментальным правам, што тычацца людзей ва ўсім свеце», падкрэсліў Альтмаер. Ён параўнаў права на вольны доступ да інтэрнэту з правамі на адукацыю і медыцынскае абслугоўванне.

Акрамя таго, інтэрнэт павінен «заставацца глабальным і свабодным» для жыхароў краін, якія развіваюцца, і дзяржаў з пераходнай эканомікай, адзначыў нямецкі міністр. Гэтага падыходу варта прытрымлівацца не толькі ўрадам, але і недзяржаўным структурам, заявіў Петэр Альтмаер.

У Бэрліне 25 лістапада адкрыецца форум кіравання інтэрнэтам. У пяцідзённым мерапрыемстве возьмуць удзел прадстаўнікі тэлекамунікацыйных кампаній, урадаў і некамерцыйных арганізацый.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках