Жонка пажарнага з ЧАЭС дала першае інтэрв'ю пасля выхаду серыяла «Чарнобыль»
12- 24.11.2019, 19:27
- 30,382
Яе муж адным з першых прыехаў тушыць пажар на месцы аварыі.
Міні-серыял HBO пра Чарнобыльскую катастрофу стаў самым рэйтынгавым серыялам паводле версіі карыстальнікаў сайта IMDB.
Людміла Ігнаценка, чый муж Васіль адным з першых прыехаў тушыць пажар на месцы аварыі на ЧАЭС, упершыню пасля выхаду рэйтынгавага міні-серыяла «Чарнобыль» распавяла, як склалася яе жыццё.

У інтэрв'ю Бі-бі-сі жанчына прызналася, што ёй давялося з'ехаць з Кіева праз падвышаную ўвагу журналістаў.
