У Сеціве высмеялі марадзёрства расейцаў на захопленых украінскіх караблях
15- 24.11.2019, 22:49
- 43,514
На новай карыкатуры Пуцін паўстаў у вобразе пірата.
У сетцы была апублікаваная новая пацешная фотажаба з прэзідэнтам Расеі Пуціным у вобразе пірата, прысвечаная марадзёрствам расейцаў на захопленых украінскіх караблях, адкуль знялі нават унітазы і скралі асабістыя рэчы маракоў, піша «Апостроф».

На Фотажабе намаляваныя таксама ўкраінскі палітык Віктар Медведчук і міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў.
«15 моск*лей на ўнітаз з «Яны Капу». Ё-хо-хо», - абвяшчае подпіс пад карыкатурай, якая распаўсюджваецца ў сацсетках.