3 траўня 2024, Пятніца, 11:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады спужаліся праўды пра Астравецкую АЭС

62
Улады спужаліся праўды пра Астравецкую АЭС

Фільм «Астравец смерці» заблакавалі на YouTube на патрабаванне канала АНТ.

Папулярнасць фільма Studio Х97 «Астравец смерці» аб небяспецы будаўніцтва атамнай станцыі ў Беларусі настолькі напалохала ўлады, што дзяржаўны прапагандысцкі тэлеканал АНТ, не маючы на тое законных падстаў, запатрабаваў яго заблакаваць. За два тыдні фільм на YouTube паглядзелі больш за 200 000 чалавек, а разам з іншымі пляцоўкамі ў сацыяльных сетках яго аўдыторыя склала не менш за 500 000 праглядаў.

У сувязі з блакаваннем папулярнага фільма сайт Charter97.org напісаў скаргу YouTube:

- Тэлеканал АНТ, які запатрабаваў заблакаваць фільм сайта Charter97.org «Астравец смерці», з'яўляецца дзяржаўным прапагандысцкім тэлеканалам. Паводле інфармацыі арганізацыі «Рэпарцёры без межаў», Беларусь стабільна ўваходзіць у дзясятку сусветных «ворагаў інтэрнэту» і стала крытыкуецца за цэнзуру і ціск на свабоду слова.

Канал Сharter97video ўважае патрабаванне заблакаваць фільм палітычна матываваным. Раней улады незаконна заблакавалі сайт Charter97.org у Беларусі. З патрабаваннем разблакаваць сайт Charter97.org выступілі ўсе вядучыя міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, МЗС краін Еўразвязу, былі прынятыя дзве рэзалюцыі Еўрапейскага Парламента. Цяпер улады спрабуюць блакаваць таксама наш відэакантэнт.

Усе аўтарскія правы пры стварэнні фільма «Астравец смерці» пра небяспеку будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі былі выкананыя. Мы паказалі ўсе лагатыпы, пазначылі ў канцы фільма ўсе выкарыстоўваныя крыніцы, а таксама не выкарыстоўвалі тэлекарцінку працягласцю больш 13-15 секунд, як гэта прадугледжанае правіламі.

Просім кіраўніцтва YouTube (Google) разблакаваць наша відэа.

Пакуль мы публікуем наш фільм на іншым відэасэрвісе і просім чытачоў распаўсюджваць яго як мага шырэй.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках