30 красавiка 2024, aўторак, 23:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Калі б мой кот размаўляў - ён быў бы супраць Лукашэнкі»

32
«Калі б мой кот размаўляў - ён быў бы супраць Лукашэнкі»
АРХІЎНЫЯ ФОТА TUT.BY

Блогер Сяргей Пятрухін звярнуўся да беларусаў.

Беларусы наважыліся адказаць на словы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што менавіта ад іх залежыць, ці вылучаць яму ўласную кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, піша сайт тэлеканала «Белсат».

Супольны відэазварот апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook блогер Сяргей Пятрухін.

«Я супраць вылучэння кандыдатуры Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. Наколькі мне вядома, гэта меркаванне падзяляюць усе мае сваякі, блізкія мне людзі. І ў мяне такое адчуванне, што калі б мой кот мог размаўляць, ён бы выказаўся супраць», - заявіла адна з удзельніц звароту Таццяна Ігнацьева.

Усяго ў запісе відэазвароту паўдзельнічалі больш за дзясятак чалавек, у тым ліку сам Сяргей Пятрухін і ягоны калега Аляксандр Кабанаў.

«Дарагі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, я супраць таго, каб вы балатаваліся ў прэзідэнты», - заявіў адзін з аўтараў звароту Аляксей Усцьянцаў.

17 лістапада пасля галасавання на выбарчым участку Аляксандр Лукашэнка расказаў і пра асабістыя планы. Ён заявіў, што плануе ісці на шосты тэрмін у 2020 годзе, а таксама згадаў пра сёмы - у 2025 годзе.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках