26 красавiка 2024, Пятніца, 8:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Бага блізкі да таго, каб узначаліць польскую «Ягелонію»

2
Аляксей Бага блізкі да таго, каб узначаліць польскую «Ягелонію»
АЛЯКСЕЙ БАГА

Прэзідэнт футбольнага клуба ужо сустрэўся з беларускім спецыялістам.

Экс-рулявы БАТЭ Аляксей Бага блізкі да таго, каб стаць галоўным трэнерам польскай «Ягелоніі». Паводле звестак pressball.by, прэзідэнт клуба Чэзар Кулеша ўжо сустрэўся з беларускім настаўнікам, і размова прайшла пазітыўна. Аднак яшчэ трэба будзе абмеркаваць дэталі кантракту.

Таксама на пасаду галоўнага трэнера «Ягелоніі» прэтэндуе Марцэл Лічка, які сёлета прывёў берасцейскае «Дынама» да тытула чэмпіёна Беларусі. Аднак у чэха няма трэнерскай ліцэнзіі PRO, без якой нельга працаваць у польскай экстракласе. У Багі такая ліцэнзія ёсць.

Пасля 18 тураў «Ягелонія» ідзе ў чэмпіянаце Польшчы на 9-м месцы і адстае ад лідара на 9 балаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках