18 студзеня 2026, Нядзеля, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стральба на Лубянцы: паміж спецслужбамі РФ не было каардынацыі

1
Стральба на Лубянцы: паміж спецслужбамі РФ не было каардынацыі

Расейскія сілавікі вялі агонь у тым ліку і па сваіх.

Падчас інцыдэнту са стральбой у Маскве, які адбыўся 19 снежня каля галоўнага будынка ФСБ на Лубянцы, відавочна, агонь вёўся і пасля таго, як быў застрэлены нападнік. Выданне «Медуза» паведаміла пра гэта паводле вынікаў свайго расследавання.

У дзень інцыдэнту ФСБ паведаміла пра забойствы нападніка а 19:08, а апошнія стрэлы, па сведчанні карэспандэнта «Медузы», былі зробленыя а 19:15.

На адным з відэазапісаў ёсць кадры забойства мужчыны, які перабягаў аўтастаянку каля будынка ФСБ, на якой знаходзіўся стралок. Супаставіўшы розныя відэакадры, іх гукавыя дарожкі і гукі стрэлаў на іх, журналісты «Медузы» выказалі здагадку, што супрацоўнікі спецслужбаў не ведалі пра дакладную колькасць стралкоў, з якімі вялі перастрэлку. Аўтары сцвярджаюць, што паміж падраздзяленнямі і ведамствамі адсутнічала каардынацыя дзеянняў.

Самога Манюрова таксама застрэлілі ў выніку спецаперацыі сілавікоў - але калі супаставіць тое, што адбываецца на некалькіх відэа, можна меркаваць, што стральба працягвалася і пасля таго, як Манюроў быў забіты. У выніку як мінімум адзін з пацярпелых мог стаць ахвярай бязладнай стральбы сілавікоў, бо розныя ведамствы не скаардынавалі свае дзеянні, кажуць крыніцы «Медузы».

Першапачаткова расейскія СМІ паведамлялі, што супрацоўнік Федэральнай службы бяспекі забіты падчас перастрэлкі ля будынка ФСБ на Лубянцы ў цэнтры Масквы.

У пятніцу ў другой палове дня ТАСС паведаміў, што другі супрацоўнік ФСБ, паранены ў выніку стральбы на Лубянцы ў чацвер, памёр у бальніцы. Пра гэта агенцтву паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Святлана Пятрэнка. З ейных слоў, «адзін супрацоўнік загінуў на месцы, другі ў цяжкім стане быў дастаўлены ў бальніцу, дзе пазней памёр».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках