Расейская вайсковая тэхніка развальваецца
9- 21.12.2019, 13:46
- 27,472
І справа не толькі ў «Лашарыку» і «Адмірале Кузняцова».
Расейская вайсковая тэхніка развальваецца, бо ў сучаснай Расеі няма сродкаў на куплю новай тэхнікі, а перш - не было фінансаў на падтрыманне ў належным стане савецкай, піша lenta.ru са спасылкай на Popular Mechanics.
Амерыканскі часопіс адзначае, што сёлета ва ўзброеных сілах РФ адбылося некалькі сур'ёзных інцыдэнтаў, між іншым, аварыйнае прызямленне ў поле стратэгічнага бамбавіка-ракетаносцаў Ту-22М3, пажар на размешчаным на рамонце адзіным расейскім авіяносцы «Адмірал Кузняцоў», затапленне спісанага плавучага дока ПД -16 у Крыме, катастрофа атамнай глыбакаводнай станцыі АС-31 «Лашарык» і катастрофа Ту-22М3 у Мурманскай вобласці.
Кажучы пра апошнія здарэнні з бамбавіком-ракетаносцам, выданне адзначае, што «гэты інцыдэнт з'яўляецца толькі апошнім у доўгай чарадзе бедстваў, вялікіх і малых, ад якіх пакутуюць расейскія вайскоўцы, бо яны спрабуюць атрымаць як мага больш са старога і састарэлага абсталявання».
У кастрычніку амерыканскае выданне Business Insider напісала, што расейскія караблі, якія адпраўляюцца ў далёкае плаванне падчас вучэнняў NATO ў суправаджэнні буксіровачнай тэхнікі, з'яўляюцца знакавым сведчаннем самай вялікай праблемы ВМФ Расеі.
У кастрычніку 2018 года партал Mil.Press FLOT апублікаваў артыкул пра тое, што праз 18 гадоў пасля катастрофы атамнай падлодкі К-141 «Курск» расейскі флот не мае магчымасцей аператыўнага выратавання маракоў з субмарын, з якімі здараюцца няшчасці.