91-гадовы беларус пра Лукашэнку: Надакучыў падонак гэты, «ўсенародна абраны»
11- 22.12.2019, 9:25
- 37,293
Мужчына прыйшоў на акцыю ў Менску з партрэтамі зніклых палітыкаў.
У Менску 21 снежня прайшла новая акцыя за незалежнасць Беларусі. Людзі пратэставалі супраць «інтэграцыі» з Расеяй і дыктатуры Лукашэнкі.
Гэтая акцыя стала чацвёртай за апошнія два тыдні.

91-гадовы беларус прыйшоў на мітынг з партрэтамі Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага.
«Мне надакучыў падонак гэты, “усенародна абраны”», - заявіў пажылы мужчына з партрэтамі зніклых палітыкаў. У яго таксама быў партрэт яго бацькі, арыштаванага пры Сталіне. «Адзін падонак пачаў знішчаць людзей, а другі працягвае», - сказаў мужчына.