25 снежня 2025, Чацвер, 13:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На нафтахімічным заводзе ў Расеі ўспыхнуў маштабны пажар

9
На нафтахімічным заводзе ў Расеі ўспыхнуў маштабны пажар
Фото: ГУ МЧС по Республике Башкортостан

Плошча ўзгарання перавысіла 1,5 тысячы квадратных метраў.

У расейскай Уфе загарэўся трохпавярховы вытворчы будынак, паведамляе ўпраўленне МНС Башкірыі. Інфармацыя аб пажары на вуліцы Ініцыятыўная паступіла а 04:55 (паводле Менску). Паводле звестак ведамства, пацярпелых і пагрозы населеным пунктам няма, паведамляе РБК.

Як удакладняе «РИА Новости» са спасылкай на намесніка кіраўніка рэгіянальнага МНС Віталя Барзайкіна, гаворка ідзе пра пажар на тэрыторыі прадпрыемства «Доследны завод Нафтахім». Плошча ўзгарання перавысіла 1,5 тыс. кв. м, заявілі ў прэс-службе МНС.

Пажару прысвоілі павышаны, трэці ранг складанасці, дадаў Барзайкін. На месца здарэння накіравалі пажарны цягнік.

Паводле папярэдніх звестак МНС, загарэлася лёгкаўзгаральная вадкасць, ёсць пагроза распаўсюджвання агню на іншыя вытворчыя будынкі. Жылых дамоў паблізу няма. У тушэнні пажару ўдзельнічаюць 75 чалавек і 21 адзінка тэхнікі.

Фото: ГУ МЧС по Республике Башкортостан

Як заявіў кіраўнік рэгіянальнага МНС Марат Латыпаў, на тэрыторыі завода не зафіксавалі перавышэння дапушчальнай канцэнтрацыі шкодных рэчываў. Пра прычыны ўзгарання пакуль не паведамляецца.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках