10 найлепшых калядных фільмаў паводле версіі Independent
1- 22.12.2019, 11:57
- 9,915
У спіс увайшлі не толькі рамантычныя камедыі.
Выданне Independent апублікавала рэйтынг найлепшых калядных фільмаў. У спіс увайшлі як рамантычныя камедыі, так і фільмы жахаў.
Першая дзясятка:
1. «Гэтае выдатнае жыццё» (1946, рэж - Фрэнк Капра). Гэта эмацыйная гісторыя банкаўскага службоўца, які ледзь зводзіць канцы з канцамі і хоча скончыць жыццё самагубствам, але яго ратуе анёл і паказвае, якім бы кепскім быў бы гэты свет без яго.
2. «Адзін дома» (1990, Крыстафэр Каламбус). Сюжэт фільма рэзка мяняецца пасля таго, як ўвасабляецца ў жыццё мара кожнага дзіцяці: застацца дома аднаму. Дапаможнік вынаходлівага і жорсткага метаду самаабароны.
3. «Эльф» (2003 г., Джон Берг). Гісторыя пра тое, як адзін з памочнікаў Санты раптам усведамляе, што ён чалавек і адпраўляецца ў Нью-Ёрк на пошукі бацькі.
4. «Снегавік» (1982, Дыяна Джэксан). Брытанскі мультфільм. Сюжэт круціцца вакол маленькага хлопчыка і снегавіка, які ажыў.
5. «Калядная казка Мапетаў» (1992 г, Браян Хенсан). Адна з найлепшых інтэрпрэтацый «Каляднай гісторыі» Чарльза Дзікенса ў ляльках.
6. «Грэмліны» (1984, Джо Дантэ). Для таго, каб не даць грэмліну ўчыніць беспарадак, варта прытрымлівацца толькі трох правілаў: берагчы ад святла, не мачыць і не карміць пасля паўночы. Калядны хорар.
7. «Рэальнае каханне» (2003 г., Рычард Керціс). Сюжэт складаецца з дзевяці паралельных гісторый. Кульмінацыя ўсіх сюжэтаў прыпадае на Каляды, мудрагеліста пераплятаючы ўсіх персанажаў.
8. «Кэрал» (2015, Тод Гейнз). У гэтай прыгожа знятай адаптацыі рамана Патрыцыі Хайсміт 1952 года працаўніца ўнівермага перад Калядамі закахалася ў загадкавую жанчыну, старэйшую за яе.
9. «Адзін дома: Пакінуты ў Нью-Ёрку» (1992, Крыстафэр Каламбус). Першы фільм атрымаўся ўдалым. І хоць сюжэт практычна той жа, што і ў першай частцы, а галоўнага героя проста перамяшчаюць у Нью-Ёрк, на фільм складана скардзіцца.
10. «Сустрэнь мяне ў Сэнт-Луісе» (1944 г., Вінцэнт Мінелі). Дзякуючы гэтай стужцы свет пачуў адну з самых прыгожых калядных песень у гісторыі - Have Yourself a Merry Little Christmas.