«Наша мэта - закрыццё акумулятарнага завода пад Берасцем»
3- 22.12.2019, 12:30
- 6,745
Двухгадовая барацьба берасцейцаў павінна завяршыцца поспехам.
Не заводу АКБ. У самы найбліжэйшы час берасцейцы могуць дамагчыся закрыцця акумулятарнага завода. У гэтым перакананы праваабаронца Раман Кісляк, паведамляе «Радыё Рацыя». Ён упэўнены, што менавіта такімі павінны стаць вынікі амаль двухгадовай барацьбы супраць з'яўлення шкоднай вытворчасці каля Берасця.
«Самае эфектыўнае - гэта тое, што людзі працягваюць выходзіць на плошчу, людзі выказваюць свой пратэст, людзі звяртаюцца ў дзяржаўныя органы, патрабуюць закрыцця завода. Таксама быў удзел у выбарчай кампаніі. Нягледзячы на тое, што нам адмовілі ў рэгістрацыі, гэтая кампанія была прыкметная, і я думаю, яна таксама набліжае нас да перамогі», - заявіў праваабаронца.
Са слоў Кісляка, сёлета ўдалося сфармаваць грамадзянскую супольнасць, якая ведае, што такое барацьба за свае экалагічныя правы. Ён мяркуе, што налета колькасць пратэстуючых можа толькі павялічыцца. Нагадаем, што грамадская кампанія супраць акумулятарнага завода пачалася ў рэгіёне ў студзені 2018 года. Кожную нядзелю пратэстоўцы збіраюцца на плошчы Леніна ў цэнтры Берасця.