У Аўстраліі шукаюць рознарабочага на вакансію з заробкам $126 тысяч у год
9- 22.12.2019, 12:51
- 17,963
Якіх-небудзь пэўных патрабаванняў да кандыдата не выстаўляюць.
Аўстралійскі Антарктычны аддзел адкрыў вакансію рознарабочага на станцыі ў Антарктыдзе: работніку прапануюць гадавы заробак сумаю 126 тысяч даляраў ЗША, паведамляе gomel.today.
Якіх-небудзь пэўных патрабаванняў да кандыдата не выстаўляюць: ён павінен будзе выконваць розную працу, што не патрабуе якіх-небудзь спецыяльных або прафесійных навыкаў.
Акрамя заробку, гэтаму супрацоўніку будзе выплачвацца спецыяльная дапамога сумаю 40 тысяч даляраў. Пры гэтым усе выдаткі на пражыванне і харчаванне работніка аддзел бярэ на сябе.
Вядома, што кандыдату трэба будзе прайсці два этапы адбору: адносна ўменняў і сумоўе, каб вызначыць, ці зможа чалавек працяглы час знаходзіцца ў невялікім пастаянным калектыве.
Падаць заяўку на закрыццё гэтай вакансіі могуць усе ахвочыя - дакументы аддзел прымае да 23 студзеня 2020 года.